Казімір Іванавіч Чахо́віч (, ; — 1923) — вайсковец Расійскай імперыі, генерал-лейтэнант, філантроп, землеўласнік.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкай сям’і з Віленскай губерні, паводле веравызнання быў рыма-каталіком. Нарадзіўся ў сям’і Яна Чаховіча (Івана Філіпавіча) і Пелагіі з ЛапацінскіхHerbarz polski: Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. Cz. 1, t. 3 / ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa: Skład główny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1900. — S. 341. — 388, s., меў братоў Юзафа, Шымана і Станіслава Філіпа (нар. 1840). Бацька займаў пасаду старшыні Палаты грамадзянскага судаАдрес-календарь 1853 года, валодаў маёнткамі Свянцянка, Друсцяны, Даўкшы, Грыгалюны, Невярышкі, Пашканы, Манкушкі, Ажына, ДзяўкштыLVIA, фонд 515, вопіс 12, справа 22, Маслішкі і ПагулянкаLVIA, фонд 515, вопіс 12, справа 23 Свянцянскага павета.
Cкончыў Мікалаеўскае кавалерыйскае юнкерскае вучылішча па першым разрадзе і 19 чэрвеня 1864 года паступіў на ваенную службу. Пачаў яе ў 3-м уланскім Смаленскім палку Віленскай ваеннай акругі, які дыслакаваўся ў Вількавішках. 8 жніўня 1866 атрымаў першае афіцэрскае званне карнета, 3 лютага 1868 быў павышаны да падпаручніка. 12 ліпеня 1870 года Чаховіч быў звольнены са службы па хатніх абставінах, але ўжо 14 лютага 1873 вярнуўся ў строй у званні падпаручніка запасу. Верагодна часовае звальненне было звязанае са смерцю ў 1873 годзе Юзафа Чаховіча, уласніка двара Свянцянка (Свянцянкі), якім пасля валодаў Казімір Чаховіч.
Пасля вяртання быў накіраваны ў 93-і пяхотны Іркуцкі полк Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, дзе быў справаводам па судовай частцы. 13 студзеня 1875 пераведзены ў 145-ы пяхотны Новачаркаскі полк і камандзіраваны ў Галоўны штаб, а з 15 студзеня 1877 служыў у Генеральным штабе з залічэннем па армейскай кавалерыі.
За бездакорную службу паслядоўна павышаўся ў чынах: 30 сакавіка 1876 стаў штабс-капітанам, 30 жніўня 1879 — капітанам за адрозненне па службе, 15 мая 1883 — маёрам, 6 мая 1884 — падпалкоўнікам.
З 27 кастрычніка 1892 Чаховіч перайшоў на службу ў Асобны корпус памежнай стражы, дзе ўжо праз некалькі дзён, 31 кастрычніка, быў прызначаны для асаблівых даручэнняў пры Дэпартаменце мытных збораў. 28 сакавіка 1893 года атрымаў званне палкоўніка за адрозненне па службе. З 12 лістапада 1893 займаў пасаду генерала для даручэнняў пры камандзіры корпуса. 1 красавіка 1901 атрымаў званне генерал-маёра, а 6 снежня 1906 — генерал-лейтэнанта.
У 1904 годзе быў накіраваны ў Ташкент, дзе стаў памочнікам начальніка 7-й памежнай акругі, а з 30 студзеня 1904 па 1906 год — яе начальнікам. Пасля гэтага, 26 мая 1906, прызначаны начальнікам 5-й памежнай акругі ў Адэсе, дзе штаб корпуса размяшчаўся спачатку па вуліцы Коблеўскай, 29, а з 1907 года — на Карагозавай, 10. Сам Чаховіч жыў у Адэсе па вуліцы Княжацкай, 51.
27 лютага 1909 года генерал-лейтэнант Чаховіч быў звольнены са службы з правам насіць мундзіры і з пенсіяй.
Уласнік маёнтка Свянцянка каля Свянцянаў, у 1913 годзе валодаў 266 дзесяцінамі зямлі.
Быў фундатарам касцёла і царквы ў Свянцянах, пабудаваных у 1898 годзе, а таксама галоўнага алтара ў свянцянскім касцёле.
Памёр у 1923 годзе, пахаваны на сямейных могілках Чаховічаў у ваколіцах вёскі Грыгалюны каля Свянцян.
Асабістае жыццё Імя Чаховіча згадана ў службовай запісцы пачатку 1890-х гадоў, у спісе асоб, якіх паліцыя лічыла ўдзельнікамі або датычнымі да гомасексуальнага асяроддзя Санкт-Пецярбурга, і дзе яму давалася наступная характарыстыка:
Станам на 1909 год халасты.
Узнагароды ордэн Св. Ганны 3-й ступені (1889) ордэн Св. Ганны 2-й ступені (1895) ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені (1896) ордэн Св. Уладзіміра 3-й ступені (1902) ордэн Св. Станіслава 1-й ступені (1904) ордэн Св. Ганны 1-й ступені (1906)
Крыніцы
Літаратура Пограничная служба России. Энциклопедия. — М., 2008. Волков С. В. Генералитет Российской империи. Энциклопедический словарь. — М., 2009. Справочная книжка по личному составу ОКПС. — СПб., 1898—1909.
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1847 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскай губерні Катэгорыя:ЛГБТ у Беларусі