Лептаспіры (Leptospira) — род аэробных бактэрый сямейства спірахет.

Даўжыня да 20 мкм, дыяметр да 0,3 мкм. Складаюцца з асявой ніткі, акружанай цытаплазматычнай спіраллю. Рухомыя. Размнажаюцца папярочным дзяленнем.

Апісана 2 віды: і . Лептаспіры паразітычныя складаюць 18 сералагічных груп, 124 сератыпы, узбуджальнікі лептаспірозаў. Вылучаны японскімі вучонымі Іда, Інела і інш. (1914).

Патагенныя лептаспіры гінуць пры уздзеянні прамога сонечнага святла, хімічных рэчываў (кіслоты, шчолачы, дэзінфіцыруючыя сродкі), высокай тэмпературы, але ўстойлівыя да нізкіх тэмператур, здольныя перазімоўваць у вадаёмах.

Літаратура

Катэгорыя:Спірахеты