Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз (народж. Ваньковіч; ) — арыстакратка з роду Ваньковічаў, жонка Канстанціна Тызенгаўза.
Біяграфія Паходзіла з вялікалітоўскага шляхецкага роду Ваньковічаў. Бацькамі яе былі ігуменскі павятовы маршалак Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812) і яго жонка Ганна з Солтанаў (каля 1790—1812).
19 снежня 1821 года у касцёле святога Тадэвуша Апостала ў Лучаі (валоданне Ваньковічаў) пабралася шлюбам з графам Канстанцінам Тызенгаўзам (1786—1853). Жыла ў пастаўскай сядзібе.
У шлюбе нарадзіліся тры сыны і дзве дачкіГенеалогія Валерыі Ваньковіч :
Збігнеў (1822—1845). Алена (1825—1864). Марыя Ганна Валерыя (1827—1890) — мастачка, мецэнатка. Уладзіслаў (1830—?). Райнольд Тызенгаўз (1830—1881) — прадпрымальнік і мецэнат.
Габрыэля Пузына ў сваіх успамінах згадвала, што графіня не праяўляла ў доме ніякай ініцыятывы. Усё распараджэнні «па мячы і па кудзелі» аддаваліся вуснамі мужа. Гаспадыні як такой у Паставах не існавала, была толькі жонка і маці, а пані — хіба для некалькіх служанак у гардэробнай. Маладая, з добрым пасагам жонка не рвалася да забаў у горадзе і ўбораў, а была захоплена выхаваннем дзяцей.
Ёй належала «гадавая пенсія ў дзвесце дукатаў». Траціла грошы на дабрачыннасць.
Крыніцы
Літаратура Puzynina G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Wilno, 1928.
Валерыя Валерыя