Перапіс насельніцтва Малдовы (2024) — трэці перапіс насельніцтва незалежнай Рэспублікі Малдова, які прайшоў з 8 красавіка па 7 ліпеня 2024 года. Тэрыторыі, падкантрольныя непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, у перапісе не ўдзельнічалі, як і ў перапісах 2004 і 2014 гадоў.

Фінансаванне На перапіс выдзелена 244,3 млн лееў, гэта значыць больш за 12,2 млн еўра. Таксама Нацыянальнае бюро статыстыкі атрымлівала дапамогу ў межах праекта «Падтрымка Нацыянальнага бюро статыстыкі ў правядзенні перапісу насельніцтва і жылля 2024 года», які фінансуецца ЕС і суфінансуецца ЮНФПА. Падтрымку таксама аказалі ЮНІСЕФ, Агенцтва ААН па справах бежанцаў, УВКПЧ ААН і іншыя.

Упершыню перапіс праводзіўся на планшэтах, выдзеленых ЕС і ЮНФПА, з прымяненнем новых метадаў збору даных.

Ход перапісу У табліцы прадстаўлены даныя Нацыянальнага бюро статыстыкі Рэспублікі Малдова. + Перапісана тыс. жылля тыс. чалавек<</ref> 28 красавіка 699 1013 2 мая 825 1204 9 мая 953 1394 23 мая 1331 1952 30 мая 1476 2167 6 чэрвеня 1582 2304 13 чэрвеня 1608 2351 20 чэрвеня 1623 2377 27 чэрвеня 1636 2397 4 ліпеня 1654 2438

Крытыка Нягледзячы на тое, што за адмову ад удзелу прадугледжаны штраф памерам да 2,5 тыс. леяў, людзі ўсё роўна нярэдка адмаўляліся ад адказаў на пытанні перапісу, і часам даволі агрэсіўна, у сувязі з чым некаторыя перапісчыкі звольніліся ўжо пасля аднаго-двух дзён працы.

Многіх грамадзян абурылі такія пытанні, як «дзе вы былі ў ноч з 7 на 8 красавіка?», «колькі вы нарадзілі дзяцей?», «ці адчуваеце вы праблемы са зрокам» і інш.

У сацыяльных сетках распаўсюджвалася інфармацыя, што падчас перапісу ўлады разлічваюць атрымаць звесткі аб колькасці насельніцтва, якое можна мабілізаваць у выпадку вайны. Прэс-сакратар урада Малдовы назваў гэта хлуснёй і адзначыў, што перапіс «не мае ніякай сувязі з бягучымі знешнімі або ўнутранымі падзеямі».

Папярэднія вынікі Паводле даных Нацыянальнага бюро статыстыкі, насельніцтва краіны склала 2401,2 тысяч чалавек, што на 13,9 % менш, чым 10 гадоў таму. Гэта звязана са зніжэннем натуральнага прыросту і міграцыйным адтокам насельніцтва. Блок камуністаў і сацыялістаў абвінаваціў кіроўную Партыю дзеяння і салідарнасці ў значным адтоку насельніцтва ў перыяд яе праўлення.

+ Насельніцтва паводле мясцовасцяў і рэгіёнаў 2024, тыс. чал. 2024, % 2014, тыс. чал. 2014, % Сёлы 1 287,5 53,6 1 715,7 61,5 Гарады 1 113,7 46,4 1 073,6 38,5 Муніцыпій Кішынёў 719,7 30,0 616,4 22,1 Поўнач 604,7 25,2 789,4 28,3 Цэнтр 667,5 27,8 848,1 30,4 Поўдзень 306,1 12,7 413,5 14,8 Гагаузія 103,2 4,3 121,8 4,4

Полаўзроставая структура насельніцтва 47,1 % насельніцтва склалі мужчыны, 52,9 % — жанчыны. Іншымі словамі, на 100 жанчын прыпадала каля 89 мужчын, што на 3 чалавекі менш, чым у 2014 годзе. Доля жанчын вырасла на 0,9 % за 10 гадоў.

+ Колькасць мужчын на 100 жанчын паводле мясцовасцяў і рэгіёнаў 2024 2014 Сёлы 92 95 Гарады 86 88 Муніцыпій Кішынёў 87 88 Поўнач 85 89 Цэнтр 94 97 Поўдзень 94 95 Гагаузія 87 91

За 10 гадоў доля насельніцтва ўзростам ад 15 да 64 гадоў знізілася на 8,2 %. Доля дзяцей да 14 гадоў вырасла на 1,3 %, а доля пажылых людзей, старэйшых за 64 гады — на 6,9 %.

+ Узроставая структура, % 2024 2014 0-14 19,2 17,9 15-24 10,6 14,7 25-64 52,0 56,1 65+ 18,2 11,3

Нацыянальны склад З папярэдняга перапісу 2014 года нацыянальны склад краіны не зведаў сур’ёзных змен. Паводле даных перапісу 2024 года, большасць жыхароў назвалі сябе малдаванамі (77,2 %), далей ідуць румыны (7,9 %), украінцы (4,9 %), гагаузы (4,2 %), рускія (3,2 %), балгары (1,6 %), цыганы (0,4 %) і іншыя (0,5).

Доля малдаван вырасла, а доля ўкраінцаў паменшылася як па краіне ўвогуле, так і па кожным рэгіёне, у гарадской і сельскай мясцовасці. Доля румынаў упала ў Кішынёве, але вырасла ў сярэднім па краіне, у астатніх рэгіёнах і ва ўсіх мясцовасцях. Доля рускіх не змянілася ў Гагаузіі і ўпала ва ўсіх астатніх рэгіёнах, знізіўшыся і ў гарадах, і ў сёлах. Доля гагаузаў нязначна вырасла ў сельскай мясцовасці і ў Кішынёве, але ўпала ў Гагаузіі, гарадах і ў цэлым па краіне. Доля балгараў усюды нязначна знізілася.

Родная мова У якасці роднай мовы 49,2 % насельніцтва пазначылі малдаўскую, 31,3 % — румынскую, 11,1 % — рускую, 3,8 % — гагаузскую, 2,9 % — украінскую, 1,2 % — балгарскую, 0,3 % — цыганскую (ромскую) і 0,2 % — іншыя мовы.

Сукупная доля малдаўскай і румынскай мовы не змянілася, пры гэтым доля насельніцтва з роднай румынскай стала на 8 % большай. Малдаўская мова ўмацавала свае пазіцыі толькі ў Гагаузіі (на 0,6 %, да 4,5 %). Доля ўкраінскай мовы як роднай паўсюдна ўпала. Руская мова стала роднай для большай долі насельніцтва ў цэлым па краіне, у сельскай мясцовасці, паўночным рэгіёне і Гагаузіі. Доля роднай гагаузскай мовы вырасла ў Кішынёве і сельскай мясцовасці, але ўпала ў цэлым па краіне, у гарадах і ў Гагаузіі. Балгарская мова як родная ўсюды прыслабіла пазіцыі.

Штодзённая мова Паводле даных перапісу, 46 % апытаных заявілі, што звычайна размаўляюць на малдаўскай мове, 33,2 % — на румынскай, 15,3 % — на рускай, 2,3 % — на гагаузскай, 2 % — на ўкраінскай, 0,8 % — на балгарскай, 0,3 % — на цыганскай (ромскай).

Доля насельніцтва, што выкарыстоўвае румынскую мову, павялічылася на 9,5 %, і на 9 % упала доля жыхароў, якія назвалі штодзённай мовай малдаўскую. Рускай мовай у Малдове сталі карыстацца часцей, асабліва ў гарадской мясцовасці і Гагаузіі (на 4,5 %), але ў Кішынёве, цэнтральным і паўднёвым рэгіёнах ён стаў менш ужывальным. Балгарскай і гагаузскай сталі радзей карыстацца ў цэлым па краіне, у гарадах і сёлах і ў Гагаузіі. Балгарская таксама страціла пазіцыі ў паўднёвым рэгіёне, дзе мае найбольшы распаўсюд ва ўсёй краіне.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Насельніцтва Малдовы Катэгорыя:Перапісы насельніцтва Катэгорыя:2024 год у Малдове