Алан Мур (, ) — англійскі пісьменнік і сцэнарыст, музыкант, аўтар коміксаў, сярод вядомых яго твораў: «Захавальнікі», «V — значыць вендэта», «З пекла», «Бэтмэн. Забойны жарт» і серыя «Ліга выбітных джэнтльменаў». Мур прызнаны «адным з найзначнейшых брытанскіх пісьменнікаў апошніх пяцідзесяці гадоў». Зрабіў вялікі ўплыў на многіх дзеячаў культуры і мастацтва, сярод якіх Ніл Гейман, Джос Уідан, Зак Снайдэр і Дэйман Ліндэлаф.
Мур пачаў сваю кар’еру ў брытанскіх андэграўндных і альтэрнатыўных часопісах у канцы 1970-х. Першыя яго ўдалыя публікацыі з’явіліся ў часопісах як «2000AD» і «Warrior». Пасля яго запрасілі ў амерыканскае выдавецтва DC Comics, і ён стаў «першым аўтарам коміксаў, які жыве ў Вялікабрытаніі і працуе ў Амерыцы». Падчас працы ў DC Comics ён працаваў над вядомымі персанажамі, такімі як Бэтмен, Супермэн, стварыў Джона Канстанціна, перапісаў гісторыю Балотнай Істоты. На працягу 1980-х Мур стаў адным з тых аўтараў коміксаў, якія дапамаглі змяніць адносіны да жанру ў Злучаных Штатах і Злучаным Каралеўстве. Яго коміксы называюць «Узорам высокага мастацтва». Алан Мур цікавіцца і практыкуе магію, гэта адлюстроўваецца ў яго некаторых творах (напрыклад выява Джона Канстанціна як мага).
Нягледзячы на асабістую нязгоду Мура, многія з яго твораў экранізаваны Галівудам: «З пекла» (2001), «Ліга выбітных джэнтльменаў» (2003), «V значыць Вендэта» (2005) і «Захавальнікі» (2009 і 2019).
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі