Джозеф Хіл «Джос» Уідан (; нар. , ) — амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар, аўтар коміксаў. Найбольшую вядомасць атрымаў у якасці стваральніка серыяла «Бафі — знішчальніца вампіраў». Сярод іншых яго вядомых работ — серыялы «Анёл», «Светлячок», «Лялечны дом», «Агенты „Шч. Ы. Т.“», фільмы «Місія „Сераніці“» (2005), «Мсціўцы» (2012) і «Мсціўцы: Эра Альтрона» (2015).
У якасці аўтара коміксаў Уідан вядомы дзякуючы серыям Fray, Astonishing X-Men, Buffy the Vampire Slayer, Serenity, Angel: After the Fall і Runaways.
Джос Уідан — уладальнік мноства ўзнагарод у сферы кінематографа, тэлебачання і коміксаў; сярод іх: прэміі «Х’юга», «Неб’юла», «Эмі», «Сатурн», «Эні». У 1996 годзе намінаваўся на кінапрэмію «Оскар» за сцэнарый да мультфільма «Гісторыя цацак».
Катэгорыя:Акцёры ЗША