«Mr. Moonlight» () — песня, напісаная амерыканскім аўтарам Роем Лі Джонсанам (Roy Lee Johnson), найбольш вядомая дзякуючы кавер-версіі, якая была запісана гуртом «The Beatles» і выйшла ў 1964 годзе на альбомах Beatles For Sale і Beatles ’65, а таксама на міні-альбоме 4-by The Beatles.

Раннія версіі Першы вядомы запіс гэтай кампазіцыі быў выкананы амерыканскім піяністам Піяна Рэдам (Piano Red, псеўданім Уільяма Лі Перымена), які запісаў яе са сваім гуртом Dr. Feelgood and the Interns; песня выйшла на баку «Б» даволі прыкметнага рытм-н-блюзавага сінгла Dr. Feelgood у 1962 годзе. Кампазіцыя атрымала прызнанне ў асяроддзі маладых брытанскіх аматараў рытм-н-блюзу.

У 1963 годзе кавер-версія песні была запісана брытанскім гуртом The Merseybeats.

Малады брытанскі біт-гурт The Hollies запісаў і выпусціў сваю версію песні амаль адначасова з версіяй «The Beatles».

Версія «The Beatles» Песня знаходзілася ў жывым рэпертуары гурта ўжо задоўга да яе запісу. Версія «The Beatles» характарызуецца арыгінальнай перкусіяй у лацінаамерыканскім стылі, багатымі гарманічнымі падгалоскамі і незвычайным арганным сола.

Запіс песні адбыўся ў два этапы. Першая спроба была зроблена 14 жніўня 1964 года, калі былі запісаны 4 дублі (першы і чацвёрты з гэтых дубляў пазней увайшлі ў альбом-зборнік Anthology 1). Другая сесія адбылася 18 кастрычніка, калі былі запісаны яшчэ 4 дублі, два з якіх уключалі ў сябе арганнае сола ў выкананні Мак-Картні — у канчатковым варыянце выкарыстоўваўся менавіта адзін з гэтых дубляў.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — асноўны вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара, арган Хаманда Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара, джэмбе Рынга Стар — перкусія (па некаторых версіях, Стар стукае па дэцы гітары)

Нягледзячы на тое, што кавер-версія «The Beatles» стала найбольш вядомай версіяй песні, дадзеная кампазіцыя сярод паклоннікаў гурта часта згадваецца як «найгоршая з усіх, калі-небудзь запісаных гуртом».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles