Давы́д-Гарадо́цкі электрамехані́чны заво́д — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Завод заснаваны ў 1976 годзе як цэх № 11 Брэсцкага электрамеханічнага завода. У 1980 годзе прадпрыемства перайменавана ў філіял Брэсцкага электрамеханічнага завода «Давыд-Гарадок». На яго базе ў 1986 годзе створана самастойнае прадпрыемства з сучаснай назвай.

Прадукцыя Асноўная прадукцыя станам на 1997 год былі камплектавальныя вырабы для газавых пліт, радыёпрыёмнікі УКХ, электрапаяльнікі, электрагрэлкі і іншыя вырабы. Прадукцыя рэалізоўвалася ў Беларусі, Украіне і Расіі.

Сучаснасць Сёння завод спецыялізуецца на выкананні шырокага спектра вытворчых і апрацоўчых работ.

Прадпрыемства аказвае паслугі па ліцці пластмас на прэс-формах заказчыка, выкарыстоўваючы сучаснае абсталяванне і тэрмапластаўтаматы з высілкам сціскання ад 50 да 1250 тон. Для вытворчасці прымяняюцца тэрмапласты: ПВХ, ПП, ПА, ПК, ПЭТФ, ПС і іншыя.

На заводзе выконваюцца работы па зборцы і мантажы электратэхнічных вузлоў — у тым ліку пускавых блокаў для халадзільнікаў. Прадукцыя праходзіць поўны кантроль электрабяспекі і якасці з выкарыстаннем вымяральных прыбораў.

Завод прапануе паслугі штампоўкі халодным метадам, фрэзернай, такарнай і шліфавальнай апрацоўкі металаў (алюміній, латунь, медзь, бронза, сталь). Выконваецца рубка і гібка ліставога металу таўшчынёй да 6 мм і даўжынёй дэталяў да 2000 мм.

Акрамя таго, завод здае ў арэнду вытворчыя і офісныя памяшканні.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Электратэхнічная прамысловасць Катэгорыя:Давыд-Гарадок