Давы́д-Гарадóцкія ку́фры — вырабы народных майстроў з горада Давыд-Гарадок і навакольных вёсак Столінскага раёна. Промысел быў пашыраны ў XIX — першай палове XX стагоддзя.

Апісанне Паводле канструкцыі куфар меў выгляд звужанай унізе дашчанай скрыні на чатырох металічных або драўляных колцах, з плоскім векам, якое выступала за бакавыя сценкі. Ён абсталёўваўся ўразным або накладным замком з акоўкай і двума ручкамі па баках.

Куфры фарбавалі ў чырвона-вохрысты колер. Гладкія палосы бляхі, звычайна прафіляваныя, аздаблялі вуглы куфра і край века. Шырокія жалезныя палосы, што падзялялі пярэднюю сценку на чатыры часткі, заканчваліся дэкаратыўнымі стылізаванымі выявамі галоў птушак, змей або мелі простае закругленне.

Часам пярэднюю сценку размалёўвалі расліннымі кампазіцыямі ў выглядзе галінак з кветкамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Народныя промыслы Беларусі Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Культура Столінскага раёна Катэгорыя:Давыд-Гарадок Катэгорыя:Куфры