«Hey-Hey-Hey-Hey!» — песня, напісаная амерыканскім спеваком Літлам Рычардам і выпушчаная ўпершыню ў 1958 годзе на баку «Б» сінгла «Good Golly Miss Molly». Літл Рычард таксама запісаў папуры, спалучыўшы «Hey-Hey-Hey-Hey!» з песняй «Kansas City» (аўтары — Джэры Лібер і Майк Столер), версію якой ён таксама раней запісаў. Менавіта на папуры Літла Рычарда абапіраліся The Beatles, запісаўшы сваю версію для альбома Beatles For Sale у 1964 годзе.

Версія «The Beatles» Удзельнікі гурта ўпершыню пачулі дадзенае папуры ў 1962 годзе на канцэрце Літла Рычарда; тады ж песня ўвайшла ў «жывы» рэпертуар гурта.

У 1963 годзе кампазіцыя выпала з рэпертуара гурта, аднак 16 ліпеня гурт запісаў версію песні для радыё BBC (гэтае выкананне пазней увайшло ў падборку Live at the BBC). Яшчэ тры запісы для ВВС былі зроблены 1 мая 1964 года і 17 ліпеня і 25 лістапада таго ж года.

17 верасня 1964 года гурт з вялікім поспехам выканаў кампазіцыю ў Канзасе падчас свайго першага амерыканскага тура. Гарачы прыём публікай прымусіў гурт падумаць пра запіс дадзенай кампазіцыі, тым больш, што пры запісе чарговага альбома адчуваўся недахоп музычнага матэрыялу.

Запіс адбыўся 18 кастрычніка 1964 года на студыі «Эбі-Роўд»; паспяховай аказалася ўжо самая першая спроба. Другі дубль быў уключаны ў зборнік Anthology 1.

У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — асноўны вакал, бас-гітара, воплескі Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара, воплескі Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара, воплескі Рынга Стар — ударныя, воплескі Джордж Марцін — фартэпіяна

Крыніцы

Спасылкі

Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні ў выкананні «The Beatles» Відэа жывога выканання песні «The Beatles», 1964 год

Катэгорыя:The Beatles