Мікола Шыманка (1901, Пружанскі павет — 1986) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі, літаратурны крытык.
Студэнт Пражскай політэхнікі. Сябра Саюза студэнтаў — грамадзян БССР, член яго прэдзідыуму ў 1926—1929 гадах. Атрымаў інжынерную адукацыюКошур С. А. Памятны фотаздымак з Янкам Купалам беларускіх студэнтаў у Празе // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зб. навук. прац / ГрДУ імя Янкі Купалы ; рэдкал.: А. С. Садоўская (гал. рэд.) [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2023. – 272 с. ISBN 978-985-582-580-8 -- С. 38-43. -- С. 43. .
У 1927-1930-х гадах публікаваў матэрыялы пра беларускую літаратуру ў чэхаславацкіх выданнях «Rude pravo», «Tvorba», «Kmen», падпісваўся крыптанімамі «Ш-а», «Ś», «Ś-ko», «M. Ś.», псеўданімамі М. Дабужынскі, М. Замежнік, М. Пружанскі.Чмарава М. І. Шляхі ўзаемнага пазнання: беларуская літаратура ў Чэхаславакіі (1920—1945): Манаграфія. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. — 136 с. — ISBN 985-480-058-Х. — С. 101—109..
За актыўнае супрацоўніцтва з газетай «Rude pravo» быў арыштаваны. У 1931 годзе з Прагі вярнуўся ў БССР. Працаваў у Беларускай Акадэміі навук.
У 1935 годзе арыштаваны, асуджаны за «антысавецкую агітацыю» на пяць гадоў лагераў, вызвалены ў сакавіку 1940 года.
Пасля 2-й сусветнай вайны жыў у Гродне. У 1960-я гады наведаў Чэхаславакію. Пазней перадаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шэраг дакументаў, якія расказваюць пра жыццё беларускіх студэнтаў у Празе.
У 1963 годзе Шыманка пісаў у адным з лістоў да вучонага сакратара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску Есакова:
Мы ўсе настолькі слепа верылі ўсяму савецкаму — савецкай справядлівасці, савецкім законам, што паведамленне аб самагубстве Янкі Купалы лічылі за правакацыйны выпад ворагаў сав. улады. Аднак не на нашым баку аказалася праўда, а на баку клерыкалаў. У мяне, напрыклад, ружовыя акуляры ў справе Купалы разбіліся ўшчэнт у 1931 годзе, калі я прыехаў з Прагі ў Менск.
Крыніцы
Літаратура
Аляксандр Горны, Андрэй Буча Мікола Шыманка — ураджэнец Пружаншчыны і забыты дзеяч беларускай культуры // Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну : навукова-практычная канферэнцыя. Шарашова-Пружаны, 22-23 мая 2025 г. Мікола Трус. Захаванасць традыцый, пераемнасць клопатаў : Слова і пасляслоўе пра візіт Янкі Купалы ў Чэхаславакію ў 1927 г. // Роднае слова. 2012, № 6. - С. 4-6. Трус М. В. Літаратурная рэпрэзентацыя Беларусі ў Чэхаславакіі і адметнасці крос-культурных камунікацый 1920-х гг. // Труды БГТУ, 2021, серия 4, № 1. -- С. 69–73.
Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі