«Words of Love» () — песня, напісаная амерыканскім аўтарам Бадзі Холі і выпушчаная ім жа ў 1957 годзе ў выглядзе сінгла. Песня неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі. Найвядомейшымі з'яўляюцца версіі канадскага квартэта The Diamonds (іх версія дасягнула 13-й пазіцыі ў чарце Billboard Hot 100) і гурта «The Beatles».

Версія «The Beatles» Удзельнікі гурта былі вялікімі паклоннікамі творчасці Бадзі Холі. Акрамя дадзенай кампазіцыі, у іх жывым рэпертуары знаходзілася яшчэ мноства іншых песень дадзенага аўтара. Адчуваючы недахоп у музычным матэрыяле пры працы над альбомам Beatles For Sale, гурт вырашыў запісаць кавер-версію дадзенай кампазіцыі.

Запіс кампазіцыі адбыўся 18 кастрычніка 1964 года на студыі «Эбі-Роўд» (у тую ж сесію музыканты запісалі яшчэ і шэсць іншых песень для альбома). Усяго былі запісаны два поўныя дублі, дадаткова былі дазапісаны галасавыя партыі. Адметна, што Рынга Стар, акрамя ігры на ўдарнай устаноўцы, пры запісе дадзенай кампазіцыві адбіваў удары яшчэ і па валізцы (так было задумана, каб дасягнуць гуку, падобнага да таго, што гучаў у кампазіцыі Холі «Everyday»).

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — асноўны вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джордж Харысан — вакал, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, валізка

Акрамя альбома Beatles For Sale, песня выйшла таксама на амерыканскім альбоме гурта Beatles VI і на міні-альбоме Beatles for Sale (No. 2).

Іншыя кавер-версіі Паці Сміт запісала кавер-версію песні для трыб'ют-альбома Rave on Buddy Holly (2011). Джэф Лін запісаў кавер-версію песні для трыб'ют-альбома Listen to Me: Buddy Holly (2011).

Крыніцы

Спасылкі Відэа з гучаннем арыгінальнай версіі песні ў выкананні Бадзі Холі

Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні ў выкананні «The Beatles»

Катэгорыя:The Beatles