Эрнст Дыдрынг (; ) — шведскі пісьменнік, аўтар раманаў, апавяданняў, навелаў і п’ес. Старшыня Саюза пісьменнікаў Швецыі ў 1915—1920 і 1923—1929 гадах.
Для яго твораў характэрныя падрабязныя і натуралістычныя апісанні, тэмы гуманнасці і супольнай працы. Яго кнігі, у якіх апісваецца грамадства пачатку ХХ стагоддзя, лічацца актуальнымі і сёння. Найбольш вядомы Дыдрынг сваёй трылогіяй «Руда» (Malm), раманы з якой выйшлі ў 1914—1919 гадах. Часта пераклады яго твораў з’яўляліся ў Еўропе, перш за ўсё ў Германіі, ужо праз некалькі месяцаў пасля выхаду арыгіналаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі