Эдвард Джон Мортан Дракс Планкет (; 18-ы барон Дансені, ; ) — ірландскі англамоўны празаік і паэт.
Лічыцца адным з піянераў жанру фэнтэзі. Натхнёны ірландскім фальклорам і рамантычнай літаратурай ХІХ стагоддзя, стварыў цыкл твораў пра краіну Пегана («Багі Пеганы», «Час і багі» і інш.). Найбольш вядомы як аўтар рамана «Дачка караля эльфаў» і гумарыстычнай казкі «Скарб гібелінаў».
Паводле слоў Говарда Лаўкрафта і Роберта Говарда, зрабіў значны ўплыў на іх творчасць.
Крыніцы
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі