«Dizzy Miss Lizzie» () — песня, напісаная і выкананая амерыканскім спеваком Лары Уільямсам у 1958 годзе. Шматразова перапявалася рознымі выканаўцамі, у тым ліку The Beatles.
У выкананні The Beatles Кавер-версія песні першапачаткова меркавалася да ўключэння толькі ў амерыканскі альбом Beatles VI, аднак пазней было вырашана змясціць яе і ў брытанскае выданне альбома Help! — песня завяршае альбом і гучыць адразу ж пасля лірычнай «Yesterday». Акрамя гэтых двух альбомаў, песня гучыць у канцэртным альбоме The Beatles at the Hollywood Bowl (1977) і ў жывым выкананні Джона Ленана ў альбоме Live Peace in Toronto 1969. Для сваёй версіі The Beatles крыху змянілі арыгінальнае напісанне назвы: «Lizzy» замест зыходнага «Lizzie».
У знак павагі да аўтара песня была запісана ў дзень яго трыццацігоддзя — 10 мая 1965 года. У студыі музыканты спачатку запісалі два дублі гэтай песні, потым пераключыліся на песню «Bad Boy» (яшчэ адна кампазіцыя Лары Уільямса, якая ўвайшла ў альбом Beatles VI), а затым вярнуліся да «Dizzy Miss Lizzie», запісаўшы яшчэ пяць дубляўDizzy Miss Lizzy — The Beatles Bible . Версію The Beatles вылучаюць гучнае і рытмічнае выкананне, а таксама яскравы вакал Ленана.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, электрычнае фартэпіяна Джордж Харысан — двойчы запісаная і зведзеная партыя сола-гітары Рынга Стар — ударныя, каўбел
Крыніцы
Спасылкі Тэкст песні Нататкі Алана Полака наконт песні «Dizzy Miss Lizzy» Dizzy Miss Lizzy — The Beatles Bible
Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Рок-н-рол