«The Word» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні.
Песня «The Word» з'яўляецца першай, у якой гурт спявае пра каханне як пра абстрактнае паняцце «The Word» — Біблія Бітлз (спасылка праверана 15 лістапада 2010). У пэўным сэнсе гэтая песня знакавая ў іх творчасці і адзначае пераход ад ранніх, «прадметных» песень пра каханне да больш абстрактных песень (квінтэсенцыяй якіх можна лічыць «All You Need Is Love»).
У тэксце песні яе аўтары нібы абвяшчаюць новую веру, новае адкрыццё пра каханне: Say the word and you’ll be free Say the word and be like me Say the word I’m thinking of Have you heard the word is love?Скажы гэтае слова — і ты будзеш вольным, Скажы гэтае слова — і будзь як я, Скажы слова, пра якое я думаю, Ты чуў, што гэтае слова — «каханне»?
Паводле самога Ленана, «Слова [пра якое вядзецца] — гэта „каханне“; у добрых і дрэнных кнігах, якія я чытаў, якіх заўгодна, дзе заўгодна, такім словам з'яўляецца „каханне“. Відаць, гэтае слова ляжыць у аснове светабудовы»У арыгінале: «The word is 'love', in the good and the bad books that I have read, whatever, wherever, the word is 'love'. It seems like the underlying theme to the universe.» Цыт. паводле John Lennon, Anthology..
У музычным плане песня характарызуецца жывым рытмам, не надта разнастайнымі гармоніямі і простай мелодыяй Нататкі Alan W. Pollack пра песню «The Word» (спасылка праверана 15 лістапада 2010). Мак-Картні наконт гэтай песні сказаў наступнае: «Джон і я хацелі б пісаць песні з адной нотай, як „Long Tall Sally“. У нас амаль атрымалася гэта з „The Word“».
Песня была запісана ў ноч з 10 на 11 лістапада 1965 года на студыі «Abbey Road Studios». Сесія пачалася ў 9 вечара, а скончылася ў 4 гадзіны раніцы. У запісе шматгалосай вакальнай партыі ўдзельнічалі ўсе члены гурта, акрамя Рынга Стара.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, фартэпіяна Джордж Харысан — вакал, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, маракас Джордж Марцін — фісгармонія
Крыніцы
Спасылкі Біблія Бітлз: The Word (спасылка праверана 15 лістапада 2010) Нататкі Alan W. Pollack пра песню «The Word» (спасылка праверана 15 лістапада 2010) Тэкст песні (спасылка праверана 15 лістапада 2010)
Катэгорыя:The Beatles