Станіслаў Варшэвіцкі (; каля , Варшэвіцы (Мазовія) — , Кракаў) — дзеяч каталіцкай царквы, езуіт, тэолаг, перакладчык, дыпламат і ўдзельнік контррэфармацыі. Адзін з найбольш вядомых польскіх езуітаў нароўні з Якубам Вуекам і Пятром Скаргам.
Біяграфія Паходзіў з заможнага шляхецкага роду герба «Кушаба». Брат пісьменніка Кшыштафа Варшэвіцкага.
Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, у 1550—1551 гадах — у Вітэнбергскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Філіпа Меланхтана і знаходзіўся пад яго ўплывам, але заставаўся каталіком. У 1554—1556 гадах працягваў навучанне ў Падуанскім універсітэце.
Пасля вяртання быў каралеўскім сакратаром пры Жыгімонце II Аўгусце, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі за мяжу. Парваў з лютэранствам, пакінуў каралеўскі двор і прыняў духоўнае званне. З 1558 — канонік пазнанскі і гнезненскі, архідыякан ловіцкі.
У 1567 годзе ўступіў у ордэн езуітаў і стаў адным з ініцыятараў стварэння езуіцкага калегіума ў Вільні. У 1570—1578 гадах узначальваў калегіум і Віленскую акадэмію ў якасці рэктара.
Па даручэнні рымскай курыі у 1574 і 1578 гадах выезджаў з місіямі ў Швецыю, дзе быў капеланам каралевы Кацярыны Ягелонкі і выхавацелем яе сына — будучага караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ.
Пасля вяртання працаваў у Любліне: прапаведаваў, удзельнічаў у спрэчках з арыянамі, збіраў сродкі на будаўніцтва калегіума і касцёла. У 1582—1590 гадах узначальваў езуіцкі калегіум у Любліне, у 1588 годзе ўдзельнічаў у пасольстве ў Малдову.
Творчасць Аўтар рэлігійных твораў і перакладаў, пакінуў багатую карэспандэнцыю. На лацінскую мову пераклаў «Aethiopiae Historiae libri» Геліядора (1552). На польскую мову пераклаў творы Луіса дэ Гранады — «Люстэрка хрысціяніна» (Zwierciadło człowieka chrześcijańskiego, 1577), «Праваднік грэшнікаў» (Przewodnik grzeszników, 1570, 1577, 1587, 1730), «Nabożeństwo dla ludzi zabawnych» (1593) і іншыя.
Крыніцы
Літаратура Bednarski S. Stanisław Warszewicki. Kraków, 1939. Яго ж. Stanisława Warszewickiego pochodzenie, młodość, studia w Wittenberdze i Padwie // Studia z dziejów kultury polskiej. Warszawa, 1949. Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. Rzym, 1984.
Спасылкі
Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Тэолагі XVI стагоддзя Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Перакладчыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на лацінскую мову