Геранім Клако́цкі (; — ) — дзяржаўны дзеяч і дзеяч каталіцкага касцёла, езуіт, рэктар Слуцкага езуіцкага калегіума.
Біяграфія Нарадзіўся года. Атрымаў у Парыжы грунтоўныя веды па геаметрыі, астраноміі і архітэктуры. Быў старастам рэчыцкім.
У 1706 годзе перадаў слуцкім езуітам свае вёскі — Багурын, Багурынак, Бокшыцы, Бранчыцы, Румокі, Уса і Ямінск — для ператварэння Слуцкай езуіцкай рэзідэнцыі ў калегіум і фундаваў канвікт (так званыя «Семінарыя Клакоцкага»).
У 1707 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў і прыняў святарскае пасвячэнне. З 1718 да 1721 года займаў пасаду рэктара Слуцкага калегіума.
Памёр года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Слуцкага езуіцкага калегіума