Чумадрыха — беларускі народны танец з прыпеўкамі.
Згаданы ў некаторых літаратурных творах ХІХ ст. Напрыклад, ва «Успамінах квестара» Ігнацы Ходзька апісвае як танчылі Чумадрыху ўдзельнікі шляхецкага сейміка ва Ушачах у 1780-я гады:
А пасля заспявалі курдэша і чумадрыху. Вытрымаць ужо было немагчыма. Чумадрыха — гэта мелодыя з запалам: заткнуўшы палы за пас, пахапалі нашы браты дзяўчат ад валторнаў ды ў скокі. Я гэтак зрабіць не мог з-за прэзентабельнасці ваяводы, аднак жа хоць на месцы, але падскокваў: бо і ў галаве шумела, і, скажу, даліпан, цяжка было стрымацца. Сам ваявода, надзвычай пацешаны, поўны гаманец кінуў на валторну, а па ягоным прыкладзе столькі таляраў і злотых пасыпалася, што цяжка і палічыць. Жменямі дзяўчаты збіралі грошы; бо і заслужылі! Няхай ім… Пан Бог дапамагае!
Магчыма, была варыянтам полькі. Назва танцу, магчыма, азначае славянскую міфалагічную істоту невялікага памеру, падобную да скандынаўскіх троляў. Магчыма, да яе звяртаюцца ў кожным рэфрэне: Эх, чу-чумадра-а-а, чумадрыха весела!
Танец з аналагічным рэфрэнам танчыць шляхта ў п'есе «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, куплеты ў прыпеўках, якія спявае персанаж Куторга, адлюстроўваюць мясцовыя пінскія рэаліі:
Нашы Пінскі акаліцы - Жыцце хоць цару, царыцы! Ўсяго досыць — прызірніся: Еж, пі, хоць расперажыся.
Ёсць гарэлка, луста хлеба, Уюны і сушона рыба. Чаго ж болей людзям трэба? Пінчуку тут даў Бог неба!
Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тады квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы.
Дзяўчаты нашы, як лані, Харашэйшы як ясны пані. Зіркне катора — маспане! - Сэрца з-пад жыбра дастане.
Варыянт прыпевак (з няпэўнай крыніцы — «Дзецідзяцей»?):
Мы жывем на акаліцы, Як цары і як царыцы. Ці ў нас гора, ці ў нас ліха, Скачам польку-чумадрыху! Эх, чу-чумадра-а-а, эх, чу-чумадра-а-а, Эх, чу-чумадра-а-а, чумадрыха весела!
Тых палацаў, што ў сталіцы, Хай царквы у нас няма, Ды затое ёсць карчма! Хай няма на акаліцы Тых законаў, што ў сталіцы, Так і будзем жыць да скону Без ніякага закону! Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а, Эх, чу-чумадра-а-а, чумадры-і-іха!
Ёсць гарэлка, луста хлеба. Што яшчэ народу трэба? Што пасеем, то пажнём, Намалоцім і прап’ём! Хай няма на акаліцы Тых гулянак, што ў сталіцы, Ды затое ёсць работа -- Ціскаць дзевак каля плота! Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а, Эх, чу-чумадра-а-а, эй, чу-чу-ма-дры-ха!
Мы жывем на акаліцы -- Не палякі, не расійцы. А расійцы ці палякі Нам да дупы, нам да…
Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а, Эх, чу-чумадра-а-а!..
Спасылкі https://khblit.narod.ru/arhiu/lib/chodz-kwest-1.htm -- «Успаміны квестара» https://znanija.com/task/54639774 -- апісанне чумадрыхі — міфалагічнай істоты https://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/Pinskaja_slachta.html -- «Пінская шляхта» https://lyricstranslate.com/fa/chumadrykha-%D1%87%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0-chumadrykha-%D1%87%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0.html — тэкст прыпевак, паходжанне цьмянае. Магчыма, сучасны навароб. (рэпертуару «Дзецідзяцей»?) https://zzz.fm/song/34434686/detidetej_-_chumadryha/ -- Фармат: mp3 Детидетей Чумадрыха Продолжительность: 02:32 https://open.spotify.com/track/2tbopsBW39N5ou2CxGHC14 - песня Чумадра (здаецца ўкраінская? можа быць цыганскага паходжання?)
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы