Уладзіслаў Віктарын Сіцінскі або Сыцінскі, Сіцынскі (; ) — шляхціц, якога лічаць першым, хто сарваў работу вальнага сойма выкарыстаўшы права liberum veto.
Соймавы пасол Сіцінскі 9 сакавіка 1652 года не дазволіў працягваць працу пасля заканчэння адведзенага для сейма часу, заявіўшы: «Я не дазваляю пралангаты!», — і пакінуў залу пасяджэнняў. Кажуць, ён зрабіў гэта загадам свайго патрона, вялікалітоўскага магната, вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, бо той не хацеў каб войскі ВКЛ прыцягнулі да ратавання палякаў ад казакаў на Украіне, або дзейнічаў з уласнай ініцыятывы і з абурэння, выкліканага каралеўскім дэкрэтам па справе Шавельскай эканоміі.
Біяграфія Са шляхецкага роду герба «Праўдзіц», які паходзіў з ваколіц Перамышля. Сын Яна Сіцінскага (1560—1621), ротмістра ўпіцкага і маршалка ўпіцкага сойміка, і Ізабэлы з Млодаўскіх. Ян Сіцінскі служыў Радзівілам, быў старостам біржанскім.
Уладзіслаў таксама служыў біржанскім Радзівілам меў 6 вёсак ва Упіцкім павеце, на Жамойці, купіў яшчэ 6 і камяніцу на Замкавай вуліцы ў Вільні. Быў упіцкім падсудкам, стольнікам і паслом на сейм ад Упіцкага павета Троцкага ваяводства.
У пятніцу, 9 сакавіка 1652 года, Уладзіслаў адмовіўся працягнуць абрады і аднавіць пасяджэнні сойма ў панядзелак, 11 сакавіка, і пакінуў залу пасяджэнняў пасля выказвання свайго пратэсту. Паводле легенды, расчараваныя дэпутаты прыйшлі да высновы, што без згоды ўсіх паслоў будзе парушаны прынцып аднагалосся прыняцця рашэнняў, а таму — далейшыя абмеркаванні немагчымыя. Аднак было вырашана падоўжыць пасяджэнні сойма да панядзелка пры ўмове, што дэпутат Сіцінскі вернецца ў залу і адкліча свой пратэст. У панядзелак, 11 сакавіка, маршалак двойчы выклікаў паслоў ад Упіцкага павета, але Уладзіслава Сіцінскага ў залі сойма не было. Калі маршалак абвясціў сенатарам і каралю пра роспуск вальнага сойма, кажуць, што Якуб Шчавінскі, ваявода брэсцка-куяўскі, крыкнуў: «Бадай бы прапаў!», — на што ўся палата Сената хорам адказала: «Амэн».
Вакол Сіцінскага ўзнікла шмат легенд. Адна з іх кажа, што яго забіла маланка, нібыта пакаранне вышэйшых сіл за зрыў сесіі сойма. Гэта гісторыя не мае гістарычнага грунту, бо, хоць маланка сапраўды забіла некаторых членаў яго сям’і, сам ён выжыў. Паводле Аляксандра Брукнера, да канца XIX стагоддзя муміфікаванае цела Сіцінскага, апранутае ў белую кашулю, было выстаўлена ва Упіце ў шафе ў касцельнай рызніцы. За яго дзеянні асвячоная зямля на могілках адмовілася яго прыняць. Ёсць таксама гісторыя, што віленскі генерал-губернатар Мураўёў загадаў пахаваць цела Уладзіслава Сіцінскага пад парогам касцёла ва Упіце, але, паводле іншай версіі, пахаванне здзейснілі мясцовыя жыхары.
Уладзіслаў Сіцінскі падпісаў Кейданскае пагадненне 20 кастрычніка 1655 года.
Як пасол на сейм 1659 года, быў дэпутатам Скарбовага трыбунала Вялікага княства Літоўскага.
У «Herbarz Polski» Каспера Нясецкага (wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845) у томе 8, старонка 327 «Siciński herbu Pomian» згаданы «Władysław stolnik Upitski, poseł na sejm 1659. Constit. 1661. fol. 59».
Сям’я Быў малодшым з трох братоў: старэйшыя — Гектар Давыд Сіцінскі (1589—1632), Казімір Сіцінскі (1612 — пасля 1699). У Гектара Давыда была дачка Канстанцыя і сын Аляксандр (памёр у 1694). Пра іншых дзяцей роду пэўна не вядома. Шматлікія Сіцінскія ў Польшчы, імаверна, паходзяць ад ліній роду, які не эмігрававалі ў ВКЛ.
Быў жанаты з Хленай-Святаславай з Давойнаў-Салагубаў, якой у 1664 годзе перапісаў упіцкія маёнткі.
У культуры Уладзіслаў Сіцінскі — герой літаратурных твораў, у тым ліку: паэмы Адама Міцкевіча Popas w Upicie (zdarzenie prawdziwe) драмы Костаса Астраўскаса Čičinskas паэмы Ёнаса Майроніса Čičinskas
Крыніцы
Спасылкі
Michał Dankowski: Czy Siciński działał sam?
Катэгорыя:Стольнікі ўпіцкія Катэгорыя:Liberum veto Катэгорыя:Вальны сойм Рэчы Паспалітай