Жэгота або Жыгота, Жагота ()— старое славянскае мужчынскае імя.
Паходзіць ад стараславянскага ‑ѫизати, ‑жагати са значэннем ’паліць, абпальваць’.
У польскіх крыніцах сустракаецца з 1212 года, на сто гадоў раней за Ігнацыя. Ужывалася як славянскі пераклад-адпаведнік лацінскаму імя Ігнацы, Ігнат (Ignatius — «вогненны», «пякучы» — ад ignis «агонь»). У 2001 годзе ў Польшчы было 12 мужчыны з імем Жэгота, у 2025 годзе асоб з імем Жэгота няма ў агульнадаступных даных рэестру .
Таксама існавала форма імя ЖыгуцьMalewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 388.. Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Żyguciowa (1671—1681 гады)Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 388.; Stefan Żygota (1893 год)Czabiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego.
Пазней часам ужывалася як псеўданім (або іншая форма імя) тых, хто меў імя Ігнацы, і на пачатку ХІХ ст. было адносна папулярным сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта — магчыма, пад уплывам моды на славянскую даўніну. У прыватнасці, ім карысталіся гісторык, прафесар Ігнат Анацэвіч і філамат Ігнацы Дамейка. Сябар Дамейкі, Адам Міцкевіч вывеў яго пад гэтым імем як аднаго з галоўных герояў паэмы (цыклу рамантычных драм) «Дзяды». Пачатковай аўтарскай назвай паэмы Міцкевіча, якая ў выніку была названая «Пан Тадэвуш», мела быць «Жэгота», але яна была змененая ў працэсе напісання. Псеўданімам Жэгота (Żegota) таксама карысталіся , , Ігнацы Дашынскі — першы прэм’ер-міністр адноўленай Польшчы ў 1918 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1942—1945 гадах арганізатары падпольнага польскага (Tymczasowego Komitetu Pomocy Żydom), а затым (Rada Pomocy Żydom), карысталіся ўяўнай асобай —Конрадам Жэготам — як крыптанімам для абазначэння сваіх арганізацый, часта скарочана да Жэгота. У Варшаве пастаўлены помнік арганізацыі.
У польскай традыцыі, імяніны Жэготы адзначаюць 1 лютага. У Беларусі існуе прозвішча Жыгота. На Браслаўшчыне быў хутар Жыгуці.
Крыніцы
Літаратура
Жэгота