Каламі́кса (Calomyxa) — род грыбападобных арганізмаў сямейства дыянэмавых.
Апісанне Спарафоры ў каламіксы — гэта сядзячыя спарангіі на звужанай аснове, шарападобныя, адзінкавыя або ў згуртаваннях, медныя або жамчужна-ружавата-шэрыя з дыяментавым водбліскам. Перыдый тонкі, празрысты або з вясёлкавым ззяннем, бывае інкруставаны гранулярным матэрыялам. Капіліцый у выглядзе доўгіх валаконцаў аднолькавай таўшчыні (дыяметр 0,5-2 мкм). Валаконцы павойныя, дробна бародаўчатыя, слаба галінаваныя, прымацаваныя да паверхні перыдыю. Споры ў згуртаванні ружавата-жоўтыя або вохрыстыя; у праходзячым святле ад светла-жоўтых да бясколерных, дробнабародаўчатыя. Дыяметр спор 10-11 мкм. Плазмодый вадзяніста-белы ці бясколерны, празрысты ці персікава-ружовы.
Пашырэнне Субстрат: кара, гнілая драўніна хвойных і ліставых парод дрэў, раслінныя рэшткі, імхі. У свеце апісаны 2 віды. На Беларусі адзначаны . Часта выяўляецца падчас вопытаў з «вільготнымі камерамі» на кары жывых дрэў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міксаміцэты