Кала́рыя, Кама́трыха (Collaria, Comatricha) — род грыбападобных арганізмаў незразумелага таксанамічнага становішча ў парадку фізарумавых або стэманіцісавых.

Апісанне Спарафоры ў каматрыхі — гэта спарангіі на ножках, шарападобныя, цыліндрычныя, светла-карычневыя, карычневыя, амаль чорныя (даўжыня 0,2–2 см). Спарафоры могуць быць рассеяны або сабраны ў групы. Перыдый разбураецца пры выспяванні спарафора, але часам можа заставацца ў выглядзе тонкай мембранападобнай плевачкі, прымацаванай да перыферычнай сеткі капіліцыю. Ножка доўгая, валакністая каля асновы, звужаецца ў верхняй частцы. Калонка звычайна ёсць і можа дасягаць верху спарангія. Капіліцый складаецца са шчыльнай сеткі валаконцаў, якія адыходзяць ад калонкі па ўсёй яе даўжыні. На перыферыі сеткі знаходзіцца мноства свабодных канчаткаў валаконцаў і не фарміруецца паверхневая сетка. Споры чорныя, фіялетавыя, карычневыя ў згуртаванні (дыяметр 6–12 мкм).

Субстрат: кара жывых дрэў, кустоўя, раслінныя рэшткі. На Беларусі адзначаны , і інш.

Класіфікацыя Да роду Comatricha адносяць 100 відаў:

Крыніцы

Літаратура Preuss, C.G.T. 1851. Übersicht untersuchter Pilze, besonders aus der Umgegend von Hoyerswerda. Linnaea. 24:99-153 — P.140

Спасылкі

Катэгорыя:Міксаміцэты