«Girl» () — песня гурта «The Beatles», выпушчаная ў альбоме «Rubber Soul». Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, аднак засноўвалася на задуме Ленана. Песня была апошняй, якую гурт запісаў для гэтага альбома.
Песня Песня ўяўляе сабой лірычную баладу, у якой выканаўца апавядае пра дзяўчыну, якую ён кахае, аднак наконт якой ён адчувае пэўную асцярогу: «Яна з тых дзяўчат, якія цябе прыніжаюць, калі сябры побач, і ты адчуваеш сябе дурнем»Тэкст арыгіналу: «She’s the kind of girl who puts you down when friends are there, you feel a fool».. Песня характарызуецца адносна простым музычным суправаджэннем.
Паводле Мак-Картні, радкі «Was she told when she was young that pain would lead to pleasure? (Можа, у дзяцінстве ёй казалі, што боль прывядзе да задавальнення?)» і «That a man must break his back to earn his day of leisure? (Што чалавек мусіць зламаць сваю спіну, каб заслужыць дзень адпачынку?)» былі напісаны ім, аднак у 1971 годзе Ленан у сваім інтэрв'ю часопісу «Rolling Stone» заявіў, што гэтыя радкі былі своеасаблівай з'едлівасцю ў дачыненні да каталіцкай царквы — «пакутуй, і тады ўсё будзе добра»Jann S. Wenner — «John Lennon: The Rolling Stone Interview» (1971) (спасылка праверана 2 снежня 2010).
У сярэдняй васьмітактавай секцыі песні Мак-Картні і Харысан у выглядзе фону прапяваюць склад «tit-tit-tit», што асобнымі аўтарамі разглядалася як жарт (слова «tit» з'яўляецца грубым абазначэннем грудзей), аднак сам Ленан пазней абвергнуў падобныя меркаванні. Шматлікія чуткі спарадзіў таксама і доўгі ўдых у прыпеве пасля слоў «Ah, Girl!» — некаторым у гэтым чуўся гук зацяжкі марыхуанай. Узнікненню гэтых чутак садзейнічаў і той факт, што падчас запісу альбома «Rubber Soul» удзельнікі гурта былі на піку свайго захаплення марыхуанайБіблія The Beatles: Girl (спасылка праверана 2 снежня 2010).
Сам Ленан, відаць, даволі высока цаніў гэтую песню. Ва ўсякім выпадку, у сваім інтэрв'ю часопісу «Rolling Stone» у 1980 годзе ён сказаў, што сваю песню «Woman» ён «зрабіў гэтак жа, як і „Girl“ шмат гадоў таму. Таму яна з'яўляецца дарослай версіяй „Girl“»Jonathan Cott — «Rolling Stone Interview with John Lennon» (1980) (спасылка праверана 2 снежня 2010).
Запіс песні Песня была запісана ўвечары 11 лістапада 1965 года, у апошнюю сесію, прысвечаную альбому «Rubber Soul». Асноўная рытм-дарожка была запісана ўсяго з дзвюх спроб, за ёй следаваў запіс некалькіх асобных партый, у прыватнасці, партыя гітары Харысана з эфектам фуз, якая, аднак, не ўвайшла ў канчатковы варыянт звядзення.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, падгалоскі Джордж Харысан — сола-гітара, падгалоскі Рынга Стар — ударныя
Кавер-версіі Італьянска-французская спявачка Даліда запісала гэтую песню на італьянскай мове; песня выйшла пад назвай «Amo» у яе альбоме «Piccolo Ragazzo» (1967). Бразільскі выканаўца Ранальда Нагейра, вядомы пад псеўданімам Роні Вон (Ronnie Von), запісаў партугальскую версію песні пад назвай «Meu Bem» у 1966 годзе. Яго версія выйшла раней за афіцыйны рэліз альбома Rubber Soul у Бразіліі і стала папулярнейшай за арыгіналБіяграфія Роні Вона на сайце allmusic.com (спасылка праверана 2 снежня 2010). Калі версія «The Beatles» стала ратыравацца на бразільских радыёстанцыях, каментатары нярэдка аб'яўлялі яе як «А цяпер прагучыць песня Роні Вона „Girl“ у выкананні „The Beatles“». Серж Танкян шматразова выконваў гэтую песню ўжывую на сваіх канцэртах. Рэмікшыраваная версія песні ўвайшла (у якасці бонус-трэка для iTunes) у альбом Love (2006). Дадзеная версія амаль нічым не адрозніваецца ад арыгіналу, за выключэннем некалькіх дапаўненняў: у прыпеве чуваць першыя ноты гітарнага рыфа з песні «And I Love Her» і ледзь заўважны барабанны дробат, запазычаны з песні «Being for the Benefit of Mr. Kite!». Мікалай Карачанцаў запісаў гэтую песню на рускай мове пад назвай «Если ты идёшь к любимой» для фільма-канцэрта «Один за всех!» (1985). Расійскі гурт «Краденое Солнце» запісаў іранічную версію песні на сваім альбоме «Чукча» (1996).
Крыніцы
Спасылкі Біблія The Beatles: Girl (спасылка праверана 2 снежня 2010) Нататкі Alan W. Pollack пра песню «Girl» (спасылка праверана 2 снежня 2010) Тэкст песні (спасылка праверана 2 снежня 2010) Цікавыя факты пра песню (спасылка праверана 2 снежня 2010)
Катэгорыя:The Beatles