Кла́ўстрыя (Claustria didermoides, Physarum didermoides) — від грыбападобных арганізмаў сямейства фізарумавых.

Апісанне Спарафоры ў клаўстрыі — гэта цыліндрычныя, авальныя або шарападобныя спарангіі, на ножках або сядзячыя, цесна збітыя, налягаюць адзін на аднаго (белыя, шэра-белыя, блакітна-шэрыя). Вышыня 0,4–1,4 мм, шырыня 0,4–0,6 мм. Часам утвараюць псеўдаэталіі. Гіпаталус распасцёрты, плевачны, белы, бледна-жоўты, жоўты, часта моцна абвапнаваны. Перыдый двухслаёвы: вонкавы слой белы, абвапнаваны, крохкі, лёгка разбураецца; унутраны слой плевачны, напаўпразрысты. Ножка (калі ёсць) белая, светла-жоўтая, часта пляскатая і шырокая, злучаецца з суседнімі ножкамі з дапамогай добра развітога гіпаталуса. Калонка адсутнічае, але звычайна ёсць псеўдакалонка. Капіліцый добра развіты, вузельчыкі белыя, вуглаватыя або круглявыя, злучаныя празрыстымі трубачкамі. Споры чорныя ў згуртаванні, цёмна-фіялетава-карычневыя ў праходзячым святле, густа арнаментаваныя маленькімі шыпамі, споры часта вуглаватыя. Дыяметр спор 12–15 мкм. Плазмодый белы або вадзяніста-шэры.

Субстрат: гнілая драўніна, кара і раслінныя рэшткі. Адзначаны ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фізарум