«I’m Looking Through You» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Збольшага песня была напісана Полам Мак-Картні (прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні).
Песня Песня напісана пра Джэйн Эшэр, дзяўчыну, з якой Мак-Картні сустракаўся пяць гадоў. Словы «You don’t look different, but you have changed» () адлюстроўваюць яго незадавальненне гэтымі стасункамі.
Запіс песні Гурт запісаў некалькі версій гэтай песні ў кастрычніку і лістападзе 1965 года. Першая версія, запісаная 24 кастрычніка на працягу 9 гадзінБіблія The Beatles: I’m Looking Through You (спасылка праверана 10 снежня 2010), была павольнейшай і характарызавалася іншым рытмам; у ёй таксама адсутнічала васьмітактавая секцыя са словамі «Why, tell me why…» (гэтая версія была ў далейшым апублікавана ў 1996 годзе ў альбоме-кампіляцыі «Anthology 2»). Хутчэйшая версія была запісана 6 лістапада, аднак канчатковая версія была запісана 10 і 11 лістапада (10 чысла гурт запісаў базавую версію, тады як 11 чысла дазапісаў да яе некалькі дадатковых партый).
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — вакал (двойчы запісаная і зведзеная ў адну партыя), акустычная рытм-гітара, бас-гітара, сола-гітара Джон Ленан — падгалоскі, акустычная рытм-гітара Джордж Харысан — гітара Рынга Стар — ударныя, бубен, арган Хаманда
Варта адзначыць, што Іэн Макдональд не ўпэўнены, ці сапраўды Харысан выконваў якую-небудзь партыю на гітары. Гэтак жа супярэчлівыя меркаванні пра тое, ці выконваў Рынга Стар якую-небудзь партыю на аргане Хаманда (нягледзячы на тое, што Іэн Макдональд прыводзіць гэтыя даныя, Марк Льюісан адзначае, што ніякай партыі аргана ў кампазіцыі не чуваць і што гэты інструмент не згадваецца ў інфармацыйных матэрыялах студыі пра гэтую песню; зрэшты, Алан Полак указвае на тое, што партыю аргана ўсё-такі чуваць на першай і другой долі пасля кожнага прыпевуНататкі Alan W. Pollack пра песню «I’m looking through you» (спасылка праверана 10 снежня 2010)). Існуюць таксама меркаванні, што на бубне граў не Стар, а Харысан.
Крытыка У сваім сучасным аглядзе альбома «Rubber Soul» для «NME» Ален Эванс напісаў, што «I’m Looking Through You» гучыць, «як ранейшыя нумары The Beatles», дадаўшы: «Ціхая рокавая песня пра дзяўчыну, якая змянілася пасля таго, як падвяла свайго хлопца. Рынга на аргане!» Рэцэнзент «Record Mirror» адзначыў нязвыклую ролю Стара як прыклад «духу ўсеагульнай далучанасці да ўсяго» на альбоме. Аўтар высока ацаніў рытм песні, вакал Мак-Картні і «выдатную гітарную працу» Джорджа Харысана Даступна на Rock’s Backpages (патрабуецца падпіска).. Нікі Вайн з «KRLA Beat» апісала трэк як «сапраўды палымяны запіс» і «цудоўную весялосць» з «амаль блюзавым гучаннем».
Томас Уорд з AllMusic называе «I’m Looking Through You» адной з «лепшых» песень на «Rubber Soul» і адной з «малых жамчужын канона The Beatles». Ён вылучае тэкст Мак-Картні, апісваючы яго як адзін з самых «сталых» за той перыяд, і хваліць яго вядучы вакал.
Цікавыя факты На 1:58 песні выразна чуваць, як у Рынга Стара «выпадае» адзін удар малога барабанаАнамаліі песні (спасылка праверана 10 снежня 2010). Песня з'яўляецца адной з прайграваемых кампазіцый у камп'ютарнай гульні «The Beatles: Rock Band».
Крыніцы
Спасылкі Біблія The Beatles: I’m Looking Through You Нататкі Alan W. Pollack пра песню «I’m Looking Through You» Тэкст песні
Катэгорыя:The Beatles