Эмба () — рака ў Акцюбінскай і Атыраўскай абласцях Казахстана.

У сярэднім і ніжнім цячэнні Эмбы ажыццяўляецца здабыча нафты і газу (Паўночна-Эмбінская нафтагазаносная вобласць, Паўднёва-Эмбінская нафтагазаносная вобласць, Усходне-Эмбінская нафтагазаносная вобласць).

Даўжыня — 712 км (у разводдзе), плошча вадазборнага басейна — 40 400 км². Вытокі на заходніх схілах Мугаджар, цячэ па Падуральскім плато і Прыкаспійскай нізіне. Губляецца сярод салёных прыморскіх балотаў, у паўнаводныя гады даходзіць да Каспійскага мора. Жыўленне пераважна снегавое. Асноўны сцёк у красавіку — траўні, у астатнюю пару года часта перасыхае, разбіваючыся на асобныя плёсы. Вада моцна мінералізаваная: у вярхоўі ад 150—200 мг/л увесну да 800 мг/л улетку; у ніжнім цячэнні 1500—2000 мг / л вясной і 3000-5000 мг / л летам. Галоўныя прытокі, цячэнне якіх таксама сезоннае: Тэмір (правы) і Атсаксы (левы).

Катэгорыя:Рэкі Казахстана