Кандыагаш () — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці, знаходзіцца за 95 км на поўдзень ад цэнтра вобласці горада Актабэ. Вузел чыгуначных ліній Самара — Ташкент і Атырау — Орск. Заснаваны ў 1905 годзе падчас будаўніцтва Ташкенцкай чыгункі як станцыя Кандагач.
30 лістапада 1940 года атрымаў статус рабочага пасёлка. У пачатку 60-х гадоў XX стагоддзі на станцыі Кандагач пражывала каля 5-6 тысяч чалавек, былі дзве сярэднія школы і бальніца. У 1967 годзе Кандагач у гонар 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі атрымаў статус горада і быў перайменаваны ў Акцябрск. Насельніцтва
Катэгорыя:Гарады Казахстана