Георгій Іларыёнавіч Майбарада (; ) — украінскі кампазітар, педагог. Брат Платона Майбарады. Народны артыст СССР (1960).
Біяграфія Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1941, клас Л. Равуцкага), у 1952—58 гады выкладаў у ёй. У 1962—69 гадах сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР, у 1967—69 — Саюза кампазітараў Украіны.
Працаваў у розных музычных жанрах. Многія творы героіка-патрыятычнай тэматыкі. Сярод твораў: оперы «Мілана» (паст. 1957), «Арсенал» (паст. 1960), «Тарас Шаўчэнка» (паст. 1964), «Яраслаў Мудры» (паст. 1973); вакальна-сімфанічных — кантата «Дружба народаў» (1948), паэма «Запарожцы» (1954); сімфоніі (1940, 1952, 1976, 1984); канцэрты для голасу (1969), для скрыпкі (1977) з аркестрам; сімфанічны паэмы «Лілея» (1939), «Каменяломы» (1941), «Гуцульская рапсодыя» (1949), сюіта «Кароль Лір» (1959); 30 хароў a cappella; вакальныя цыклы і рамансы (больш за 50), апрацоўкі народных песень; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўныя прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1963, 1983).
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Украіны