Талаўка (у вярхоўі Куюл) — рака на паўночным захадзе паўвострава Камчатка. Працякае па тэрыторыі Пенжынскага раёна Камчацкага краю Расіі. Па плошчы басейна Талаўка займае 3-е месца сярод рэк рэгіёну і 48-е — у Расіі. Даўжыня ракі — 458 км, плошча вадазборнага басейна — 24 100 км².
Выток ракі Куюл знаходзіцца на заходніх адгор’ях Вятвейскага хрыбта, далей рака працякае па Парапольскім доле (у тым ліку, праз найбуйнейшае з яго азёр, Талаўскае). Ніжэй зліцця Куюла і Энычаваяма рака перасякае Пенжынскі хрыбет і ўпадае ў Пенжынскую губу заліва Шэліхава.
Катэгорыя:Рэкі Камчацкага края