Каменскае () — сяло ў Камчацкім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пенжынскага раёна. Размешчана на правым беразе ракі Пенжына. Побач знаходзіцца сяло Аклан, уверх па цячэнні ракі Пенжына знаходзяцца сяло Слаутнае і Аянка. Далей за ўсіх ад Каменскага на захад, на беразе Пенжынскай губы, знаходзіцца Парэнь, у вусці аднайменнай ракі.

Да краявога цэнтра — Петрапаўлаўска-Камчацкага — можна дабрацца толькі паветраным транспартам, з перасадкай у сяле Корф (аэрапорт Тылічыкі). Жвіровай аўтамабільнай дарогай сяло Каменскае звязана з сялом Манілы. Насельніцтва

Катэгорыя:Населеныя пункты Расіі