Шмуіл-Довід Левін (10 студзеня 1885, Міхалішкі — 31 снежня 1977, Нью-Ёрк) — яўрэйскі журналіст, мемуарыст.

Нарадзіўся ў сям’і разніка. Вучыўся ў хедарах і ешыботах у Смаргоні, Ільі, Оршы. Выехаў у ЗША ў 1900 годзе, жыў у горадзе Чэлсі, дзе вучыўся ў школе. У 1905 годзе ўступіў у Амерыканскую сацыялістычную партыю, старшыня яўрэйскага аддзела партыі ў штаце Масачусетс. У 1919 годзе пасля расколу партыі далучыўся да левага крыла.

Дэбютаваў у друку на старонках газеты «Форверц» у 1905 годзе допісамі пра сацыялістычны рух у сваім штаце. Пісаў пра грамадска-палітычнае жыццё Бостана. У 1909 годзе пачаў працу ў бостанскім аддзеле «Форверца». У 1920 годзе быў карэспандэнтам газеты «Дэр эмес», з 1922 года супрацоўнік газеты «Фрайхайт» (Моргн-фрайхайт).

Карыстаўся псеўданімамі: Шмуіл-Довід, Мішайлішок, Джо Крамер, В. Селдзін

Кнігі 50 ёр форэрц (1948), 64 ст. — 50 год газеце Форверц Гэлдн фун фолк, біограф’ес фун барымтэ амэрыканэр фрайгайц-кэмфэр (1956), 256 ст. — Народныя героі: біяграфіі вядомых амерыканскіх змагароў за свабоду Капітлэн фун майн лэбм (1971), 288 ст. — Старонкі майго жыцця, успаміны

Спасылкі Levine S. D. Congress for Jewish Culture, паводле артыкула Б. Эліса

Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Постаці Оршы Катэгорыя:Постаці Смаргоні