Бардзіло́ўскія (Гарбуз-Бардзілоўскія; , ) — шляхецкі род герба «Бялыня». Паводле радавога падання, паходзілі з Вялікай Польшчы (Мазавецкага княства) ад ваяра па мянушцы Гарбуз, які згадваецца ў 1332 годзе падчас панавання караля Уладзіслава Лакетка.
Прадстаўнікі роду ў XVI—XVIII стагоддзях валодалі маёнткамі ў Крычаўскім старостве і Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У XIX стагоддзі розныя галіны роду жылі ў Аршанскім, Рэчыцкім, Гродзенскім, Лідскім і Барысаўскім паветах Расійскай імперыі.
Гісторыя Дакументальная гісторыя роду пачынаецца з пачатку XVI стагоддзя. Першы вядомы прадстаўнік, Івашка, валодаў шэрагам маёнткаў у Крычаўскім старостве на падставе прывілеяў караля Жыгімонта I (1523) і князя Васіля Саламярэцкага. Паводле некаторых звестак, ён служыў у каронным войску пры Казіміры IV і Аляксандры Ягелончыку, удзельнічаў у бітве з татарамі ў 1492 годзе, за што і атрымаў землі на БеларусіЗвесткі пра тое, што Івашка служыў у войску каронным, напачатку пры Казіміру IV, а потым пры Альбрыхту і пра ўдзел у бітве з татарамі ў 1492, за што атрымаў маёнткі на Белай Русі, спрэчныя..
У XVII стагоддзі род моцна разросся, яго прадстаўнікі займалі пасады ў мясцовай адміністрацыі і служылі ў войску. Напрыклад, Бенядзікт Бардзілоўскі быў маёрам у панцырнай харугве пад кіраўніцтвам віленскага ваяводы Міхала Паца (1680).
Баранцэвічы былі прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 6 жніўня 1802 года і ўнесены ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Звестак пра зацвярджэнне гэтага рашэння ўказам Сената не адшукана.
Род Бардзілоўскіх быў пароднены з такімі шляхецкімі радамі як Сакаленскія, Юрэвічы, Хадкевічы, Кіркоры, Скарабагатыя, Пішчалы, Канялы, Аляхновічы, Сурыны, Рагоўскія, Мержаеўскія, Турчыновічы, Воўкі, Івашкевічы, Асмалоўскія, Сушчэвічы, Тыкоцкія, Альшэўскія, Бараноўскія, Багдановічы, Гарошкі і Клачко.
Уладанні Першапачатковыя ўладанні роду знаходзіліся ў Крычаўскім старостве. Родапачынальнік Івашка валодаў маёнткамі Балачынскае, Калышэўскае (магчыма, фальварак Старое Сяло ў Магілёўскім павеце), Таўпычанскае (верагодна, фальварак Папоўка), Далгашэўскае, а таксама маёнткамі Бардзілы, Макрыда і Гальна Слабада. Прывілей на гэтыя землі ад Жыгімонта I датаваны 9 мая 1523 годаПрывілей датаваны 11 індыкта 09.05.1523, актыкаваны ў Метрыцы ВКЛ 07.08.1650..
У XVII—XVIII стагоддзях маёнткі драбніліся паміж шматлікімі нашчадкамі. Гальна Слабада знаходзілася ва ўладанні Паўла (1621), Кандрата (1654), Філона (1654), Андрэя (1654), Захарыуша. Бардзілы ў Аршанскім павеце належалі Тэадору, Грыгорыю і Андрэю, Архіпу (1654), Багдану, Максіміліяну (1654), Тэадору (1697), Гервазію (1703, 1705). Макрыда ў Крычаўскім старостве была ўласнасцю Мацвея, Стэфана, Карыята (1654), Філіпа (1668), Юрыя (1669), Андрэя і Паўла (1703). Частка земляў з маёнтка Макрыда была прададзена Хадкевічам у 1668 годзе.
У XIX стагоддзі прадстаўнікі роду валодалі або жылі ў маёнтках Чарняўцы Аршанскага павета, Свяды Барысаўскага павета. Значная частка роду жыла ў Рэчыцкім і Гродзенскім паветах.
Вядомыя прадстаўнікі Бенядзікт Бардзілоўскі — маёр войска польскага ў панцырнай харугве ваяводы віленскага Міхаіла Паца (згадваецца ў 1680 годзе). Пётр Бардзілоўскі — чашнік старадубскі (згадваецца ў 1713 годзе). Казімір Бардзілоўскі — ротмістр аршанскі (прывілей актыкаваны ў 1760 годзе). Стэфан Бардзілоўскі — стражнік смаленскі. Антоні Бардзілоўскі — падчашы зямлі Добржынскай (прывілей 1794 года), асэсар Чавусаўскага гродскага суда. Сымон Бардзілоўскі — падстолі лідскі (прывілей 1794 года), тытулярны радца (прывілей 1802 года). Ігнаці Бардзілоўскі (хрышчоны 1768) — падпалкоўнік расійскіх войскаў.
Радавод
1. Івашка, валодаў маёнткамі ў Крычаўскім старостве (1523); жонка — Марыяна Сакаленская 2/1. Раман, валодаў бацькоўскімі маёнткамі 3/2. Кузьма, валодаў маёнткам Гальна Слабада 6/3. Павел, валодаў маёнткам Гальна Слабада (1621) 17/6. Філон, валодаў маёнткам Гальна Слабада (1654), беспатомны 18/6. Захар 38/18. Тэадор, беспатомны 7/3. Канстанцін 19/7. Андрэй, валодаў часткай маёнтка Гальна Слабада (1654) 39/19. Захарыуш, валодаў маёнткам Гальна Слабада 59/39. Сымон-Самуэль, беспатомны (1704) 60/39. Юрый, беспатомны (1704) 8/3. Кандрат, валодаў часткай маёнтка Гальна Слабада (1654) 20/8. Ян 40/20. Аляксандр 61/40. Ян, меў дзвюх дачок (Марыяна — за Янам Кіркорам, Ганна — за Скарабагатым) 62/40. Стэфан, жонка — з Юрэвічаў 85/62. Мацвей, харужы расійскіх войскаў 120/85. Ангеля, муж — Сушчэвіч, ротмістр аршанскі 86/62. Ігнаці 121/86. Пётр 164/121. Караль 165/121. Андрэй 87/62. Караль 63/40. Павел 88/63. Юзаф, беспатомны 89/63. Андрэй 122/89. Аляксандр, жонка — з Тыкоцкіх 166/122. Грыгоры 123/89. Ян 64/40. Кандрат-Міхаіл 21/8. Гальяш, беспатомны 22/8. Мікалай 41/22. Казімір 23/8. Церах 9/3. Яцак, беспатомны 4/2. Тэадор, валодаў маёнткам Бардзілы ў Аршанскім павеце 10/4. Грыгоры, валодаў часткай маёнтка Бардзілы 24/10. Грэс 42/24. Тамаш, беспатомны 25/10. Гаўрыіл, беспатомны 26/10. Ян 43/26. Багдан, валодаў маёнткам Бардзілы 65/43. Тэадор, валодаў маёнткам Бардзілы (1697) 90/65. Ян 91/65. Багдан 92/65. Базыль 27/10. Цімафей 44/27. Максіміліян, валодаў маёнткам Бардзілы (1654) 66/44. Ян 93/66. Міхаіл, беспатомны 45/27. Іоў 67/45. Пётр, чашнік старадубскі (1713) 94/67. Ян, жыў у Аршанскім павеце 124/94. Сымон, падстолі лідскі (1794), тытулярны радца (1802); жонка — з Альшэўскіх 167/124. Павел 95/67. Антоні, беспатомны 68/45. Гервазі, валодаў маёнткам Бардзілы (1703, 1705) 96/68. Габрыэль, жонка — з Рагоўскіх 125/96. Міхаіл 168/125. Вінцэнт 169/125. Ян 69/45. Базыль 97/69. Ян, жонка — з Мержаеўскіх 126/97. Францішак, беспатомны 127/97. Пётр 170/127. Вінцэнт 128/97. Сымон, жонка — з Бараноўскіх 171/128. Ян 172/128. Станіслаў 197/172. Юзаф 98/69. Мікалай 129/98. Тамаш 173/129. Клара 130/98. Юзаф, беспатомны 131/98. Якуб, харужы, беспатомны 132/98. Стэфан 174/132. Караль 175/132. Андрэй 176/132. Юзаф 133/98. Давід, беспатомны 134/98. Францішак 177/134. Даніэль 135/98. Міхаіл 178/135. Тэадор 136/98. Сымон 179/136. Ігнаці 180/136. Ян 28/10. Ермалай, беспатомны 11/4. Андрэй, валодаў часткай маёнтка Бардзілы 29/11. Архіп, валодаў маёнткам Бардзілы (1654) 46/29. Самуэль 70/46. Яўстафі-Стэфан, жыў у Аршанскім павеце 99/70. Стэфан, стражнік смаленскі; жонка — з Турчыновічаў; беспатомны 137/99. Кацярына, муж — Багдановіч, будаўнічы аршанскі 100/70. Антоні, беспатомны 138/100. Тэафіля 139/100. Ганна 140/100. Сузана 141/100. Кацярына 101/70. Юзаф 142/101. Стэфан (хр. 1772) 181/142. Цярэнці (хр. 1804), жыў у Гродзенскім павеце 182/142. Міхаіл (хр. 1807), жыў у Гродзенскім павеце 183/142. Ян (хр. 1817), жыў у Гродзенскім павеце 143/101. Ян, манах базыльянскага ордэна, беспатомны 144/101. Антоні (хр. 1762), рабіў вывод шляхецтва ў 1802 184/144. Дамінік (Дзяменці) (хр. 1795) 185/144. Валяр’ян 71/46. Марцін 102/71. Аляксандр 145/102. Ігнаці, служыў у польскай кавалерыі, рабіў вывод шляхецтва; жонка — з Гарошкаў 186/145. Кацярына 187/145. Анэля 146/102. Павел, жыў у Рэчыцкім павеце 188/146. Пётр (хр. 1762) 198/188. Пётр 199/188. Павел 200/188. Бярнард, губернскі сакратар, жыў у Рэчыцкім павеце; жонка — Разалія 203/200. Антоні (хр. 1833) 189/146. Ігнаці (хр. 1768), падпалкоўнік расійскіх войскаў 201/189. Мікалай, унтэр-афіцэр расійскіх войскаў (1859) 190/146. Базыль (хр. 1776), валодаў маёнткам Свяды; рабіў вывод шляхецтва (1801) 147/102. Мікалай, жыў у Рэчыцкім павеце 191/147. Якуб (хр. 1774) 148/102. Фларыян, жыў у Рэчыцкім павеце, беспатомны 47/29. Юрый, беспатомны 30/11. Тамаш, беспатомны 12/4. Феська 31/12. Ян 48/31. Геранім, беспатомны 49/31. Бенядзікт, маёр польскага войска (1680), беспатомны 32/12. Лаўрын, беспатомны 5/2. Мацвей, валодаў маёнткам Макрыда ў Крычаўскім старостве 13/5. Дзяніс 33/13. Карыят, валодаў маёнткам Макрыда (1654) 34/13. Філіп, валодаў маёнткам Макрыда (1668) 50/34. Андрэй, валодаў маёнткам Макрыда (1703) 72/50. Філіп, валодаў маёнткам Макрыда 103/72. Якуб 149/103. Стэфан 192/149. Караль 193/149. Францішак 150/103. Ян 194/150. Грыгоры 195/150. Ян 104/72. Станіслаў, манах базыльянскага ордэна 105/72. Антоні, жонка — з Воўкаў 151/105. Мікалай 152/105. Адам 106/72. Юзаф 153/106. Грыгоры 154/106. Базыль 155/106. Якуб 156/106. Захарыуш 73/50. Аляксандр, меў шэсць дачок 51/34. Павел, валодаў маёнткам Макрыда (1703) 74/51. Базыль 107/74. Стэфан, беспатомны 52/34. Ян, меў дачку 53/34. Тэадор, прадаў частку маёнтка Макрыда (1668), беспатомны 35/13. Савелі 14/5. Ціт, беспатомны 15/5. Арцём, беспатомны 16/5. Стэфан, валодаў часткай маёнтка Макрыда 36/16. Юрый, валодаў маёнткам Макрыда (1669) 54/36. Міхаіл 75/54. Ян 76/54. Павел 108/76. Дамінік 109/76. Станіслаў 110/76. Мікалай 111/76. Антоні 112/76. Казімір 77/54. Казімір, ротмістр аршанскі (1760); жонка — Сузана Канялоўна 113/77. Антоні, падчашы зямлі Добржынскай (1794), асэсар Чавусаўскага гродскага суда; жонка — з Івашкевічаў 157/113. Аляксандр 158/113. Мікалай 159/113. Ксаверы 160/113. Марцін, падсудак земскі Чавусаўскага павета 78/54. Уладзіслаў 114/78. Марцін 115/78. Ян 55/36. Ян, беспатомны 56/36. Мікалай, беспатомны 37/16. Ян 57/37. Багдан 79/57. Ян 116/79. Дамінік 161/116. Базыль 196/161. Сымон, жонка — Ганна Клачко 202/196. Юзаф (хр. 1796) 162/116. Юрый 80/57. Тэадор, беспатомны 81/57. Міхаіл, беспатомны 58/37. Базыль 82/58. Міхаіл, жонка — з Аляхновічаў 117/82. Станіслаў 118/82. Фларыян 83/58. Мацвей
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя