Іван Юр’евіч Ціхаміраў (нар. , , Беларусь) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Футболам пачаў займацца ў акадэміі мінскага «Мінска». У складзе маладзёжных каманд станавіўся пераможцам і прызёрам нацыянальных спаборніцтваў, удзельнічаў у Юнацкай лізе УЕФА. У 2022 годзе пачаў выступаць за другую каманду клуба. 2 жніўня перайшоў у склад «Іслачы», падпісаўшы двухгадовы кантракт. На працягу двух сезонаў выступаў за дубль «ваўкоў», правёў пяць матчаў і адзначыўся адным голам. 4 жніўня 2023 года на правах арэнды да канца сезона далучыўся да дзяржынскага «Арсенала».

Дэбютаваў 16 жніўня ў выязным матчы супраць «Асіповічаў», у якім забіў гол. Разам з клубам стаў пераможцам Першай лігі. Пасля вяртання ў «Іслач» пачаў трапляць у заяўку асноўнай каманды і выходзіць на поле ў канцоўках матчаў. Дэбютаваў 14 чэрвеня 2024 года ў гульні з «Гомелем», замяніўшы на 89-й хвіліне Валерыя Сенько. 13 снежня працягнуў кантракт да канца наступнага сезона. Першымі галамі за асноўны склад адзначыўся 23 мая 2025 года ў матчы супраць свайго папярэдняга клуба, аформіўшы дубль.

8 снежня 2025 года працягнуў кантракт з Іслачу.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач