Бабі́нскія () — шляхецкі род герба «Ляліва». Прадстаўнікі роду ў XVIII стагоддзі валодалі землямі ў Гарадзенскім і Бельскім паветах Вялікага Княства Літоўскага, а ў XIX стагоддзі жылі ў Пружанскім і Бабруйскім паветах Расійскай імперыі.
Гісторыя Род вядомы з пачатку XVIII стагоддзя. Родапачынальнік Францішак Бабінскі займаў пасаду лоўчага цеханоўскага. У 1710 годзе кароль Аўгуст II пажалаваў яго ў інстыгатары (паводле ўдакладнення гісторыка А. Рахубы — у віцэ-інстыгатары) Вялікага Княства ЛітоўскагаПавінна быць — віцэ-інстыгатар (Заўвага А. Рахубы ў «Гербоўніку беларускай шляхты»)..
У наступных пакаленнях прадстаўнікі роду займалі земскія пасады і актыўна служылі ў войску. У прыватнасці, сыны Ігнація Бабінскага — Міхаіл, Рафаэль і Казімір — зрабілі вайсковую кар’еру. Рафаэль і Казімір служылі ў Стараінгерманландскім палку і былі ўзнагароджаны за ўдзел у вайне 1812 года.
Бабінскія былі прызнаны ў дваранстве пастановай Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 16 лістапада 1817 года (унесены ў 6-ю частку дваранскай радаводнай кнігі) і пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 10 ліпеня 1847 года. Зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 21 жніўня 1833 года (указ № 6300).
Род Бабінскіх быў пароднены з такімі шляхецкімі радамі як Рукевічы, Лавецкія, Шарэмды і Багушэвічы.
Уладанні У XVIII стагоддзі Францішак Бабінскі валодаў маёнткам Галавачы ў Гарадзенскім павеце. Яго сын Адам валодаў дзедзічным маёнткам Кажаны ў Бельскім павеце, які ў 1741 годзе перадаў у валоданне Міхаілу і Соф’і з Невядомскіх Лавецкім.
У XIX стагоддзі Міхаіл Бабінскі валодаў маёнткам Вежкі ў Пружанскім павеце. Яго сын Станіслаў, акрамя маёнтка Вежкі, у 1840 годзе набыў маёнтак Барбарава ў Бабруйскім павеце, дзе і жыў. У сярэдзіне XIX стагоддзя прадстаўнікі роду жылі пераважна ў Пружанскім і Бабруйскім паветах.
Вядомыя прадстаўнікі Францішак Бабінскі (узг. 1710) — лоўчы цеханоўскі, віцэ-інстыгатар ВКЛ. Ігнаці Бабінскі (хрышчоны 1750) — харужы Гродзенскага павета (з 1787). Рафаэль Бабінскі — маёр польскіх войскаў, служыў у Стараінгерманландскім палку. Кавалер ордэна Св. Ганны 4-й ступені, Залатога Крыжа на стужцы Св. Георгія і медаля за вайну 1812 года. Казімір Бабінскі — паручнік Стараінгерманландскага палка, кавалер ордэна Св. Ганны 4-й ступені і медаля за вайну 1812 года. Караль Бабінскі — асэсар Ломжынскага грамадзянскага трыбунала Герцагства Варшаўскага.
Радавод
1. Францішак, лоўчы цеханоўскі, віцэ-інстыгатар ВКЛ (1710), валодаў маёнткам Галавачы; жонка — Тэадора Рукевіч 2/1. Адам, валодаў маёнткам Кажаны ў Бельскім павеце (да 1741); жонка — Элеанора 3/2. Ігнаці (хр. 1750), харужы Гродзенскага павета; жонка — Караліна Шарэмда 4/3. Міхаіл, паручнік польскіх войскаў, валодаў маёнткам Вежкі 10/4. Станіслаў (нар. каля 1810), засядацель Пружанскага павятовага суда, калежскі рэгістратар, уладальнік маёнткаў Вежкі і Барбарава; жонка — Ганна Багушэвіч 11/10. Хрысціна (нар. 1831) 12/10. Вінцэнт-Міхаіл (хр. 1838) 13/10. Юлія (нар. 1839) 14/10. Люцыян-Напалеон (хр. 1843) 15/10. Густаў-Станіслаў (хр. 1845) 16/10. Эміліян (нар. 1846) 5/3. Рафаэль, маёр польскіх войскаў 6/3. Караль, асэсар Ломжынскага грамадзянскага трыбунала 7/3. Казімір, паручнік 8/3. Францішак, прапаршчык Лібаўскага пяхотнага палка 9/3. Вінцэнт, тытулярны радца
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя