Бабі́цкія () — шляхецкі род герба «Даленга». Паходзілі з Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага, пазней розныя галіны роду аселі ў Мінскім і Барысаўскім паветах.

Гісторыя Родапачынальнікам лічыцца Якуб Бабіцкі, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя валодаў маёнткам Бракава ў Аршанскім павеце. Пазней яго сыны страцілі права ўласнасці на бацькоўскі маёнтак і перасяліліся на арандаваныя землі ў Менскім ваяводстве.

У пачатку XIX стагоддзя нашчадкі роду жылі ў засценку Нарэйкі Барысаўскага павета і фальварку Застарына Мінскага павета. У 1815 годзе Станіслаў Антонавіч Бабіцкі засведчыў адзінства роду і герба.

Бабіцкія былі прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 27 лютага 1817 года і ўнесены ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 30 верасня 1850 года (указ № 8139).

Уладанні У XVII стагоддзі родапачынальнік Якуб Бабіцкі валодаў маёнткам Бракава ў Аршанскім павеце, які налічваў сем дымоў паводле ўхвалы абывацеляў 1667 года. Аднак яго сыны страцілі магчымасць валодаць бацькоўскім маёнткам і былі вымушаны перасяліцца на арэндныя землі ў маёнтку Ратуцічы Менскага ваяводства, а менавіта ў засценак Навасёлкі маёнтка Ратуцічы (пазней Барысаўскага павета).

У пачатку XIX стагоддзя прадстаўнікі роду працягвалі жыць на арэндных землях, у прыватнасці, Андрэй і Ян-Станіслаў Бабіцкія арандавалі зямлю ў засценку Нарэйкі Барысаўскага павета (1815). Іншыя члены сям’і ў 1815 годзе ўжо жылі на ўласных землях у фальварку Застарына Мінскага павета.

Вядомыя прадстаўнікі Якуб Бабіцкі (узг. 1667) — уладальнік маёнтка Бракава. Феліцыян Бабіцкі (хрышчоны 1764) — калежскі рэгістратар, займаўся складаннем радаводу і дваранскага вываду сям’і ў 1817 годзе.

Радавод

1. Якуб, уладальнік маёнтка Бракава (узг. 1667) 2/1. Табіяш, перасяліўся ў засценак Навасёлкі 8/2. Юзаф 11/8. Андрэй (хр. 03.11.1755 у Валмянскім касцёле), арандаваў зямлю ў засценку Нарэйкі (1815) 20/11. Аляксандр (хр. 01.03.1787) 21/11. Базыль (хр. 25.05.1795 у Траскоўшчынскай уніяцкай царкве) 22/11. Фларыян 12/8. Тамаш 23/12. Ян-Станіслаў (хр. 31.07.1791 у Валмянскім касцёле), жыў на арандаванай зямлі ў засценку Нарэйкі 3/1. Геранім, перасяліўся ў засценак Навасёлкі 9/3. МатэвушХросныя метрыкі Матэвуша і Міхаіла былі знішчаны пажарам, што засведчыў валмянскі ксёндз Пётр Даўкша (1815). 13/9. Феліцыян (хр. 12.08.1764 у Валмянскім касцёле), калежскі рэгістратар, жыў у фальварку Застарына 24/13. Юрый (хр. 26.07.1789 у Валмянскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 25/13. Сымон (хр. 04.07.1801 у Бытчанскай уніяцкай царкве), жыў у фальварку Застарына 14/9. Францішак (хр. 29.01.1770 у Койданаўскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 26/14. Ян (хр. 23.10.1796 у Койданаўскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 27/14. Стэфан (хр. 26.12.1798 у Койданаўскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 15/9. Стэфан (хр. 05.01.1775 у Койданаўскім касцёле) 16/9. Людвік (хр. 15.02.1778 у Койданаўскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 17/9. Вінцэнт (хр. 25.07.1782 у Койданаўскім касцёле), жыў у фальварку Застарына 4/1. Антоні, перасяліўся ў засценак Навасёлкі 10/4. Міхаіл 18/10. Юзаф (хр. 07.01.1770 у Траскоўшчынскай уніяцкай царкве) 19/10. Юрый-Францішак (хр. 02.04.1786 у Валмянскім касцёле) 5/1. Грыгоры, перасяліўся ў засценак Навасёлкі 6/1. Пётр, перасяліўся ў засценак Навасёлкі 7/1. Ян, перасяліўся ў засценак Навасёлкі

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя