Святлана Піліпаўна Адамовіч (нар. , Слаўгарад, Алтайскі край, Расія) — беларускі гісторык, мастацтвазнаўца, архівіст.
Біяграфія Нарадзілася 1 студзеня 1948 года ў горадзе Слаўгарад (Алтайскі край, РСФСР) у сям’і ваеннага авіяінжынера. Скончыла сярэднюю школу № 42 горада Мінска ў 1966 годзе. У 1970 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.
Працавала навуковым супрацоўнікам сацыялагічнай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1973 года працавала ў Гарадскім савеце Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, затым у інстытуце «Белпраектрэстаўрацыя» на пасадах навуковага супрацоўніка, начальніка гістарычнага аддзела.
З 1995 па 2000 год займала пасаду загадчыцы аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Пазней вярнулася да працы ў сферы рэстаўрацыі ў УП «Праектрэстаўрацыя».
Навуковая дзейнасць За час працы ў рэстаўрацыйных установах выканала шэраг гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, якія сталі асновай для распрацоўкі праектаў рэстаўрацыі многіх знакавых помнікаў беларускага дойлідства. Сярод аб’ектаў яе даследаванняў — помнікі ў Навагрудку, Пінску, Кобрыне, Мінску, Валожыне, Жыровічах, Ішкалдзі, Любчы і іншых населеных пунктах.
Мае вялікі вопыт працы ў архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Аўтар шэрагу артыкулаў па гісторыі сакральнай архітэктуры (касцёлаў і кляштараў). Удзельнічала ў падрыхтоўцы і выданні навуковых зборнікаў і канферэнцыях.
Бібліяграфія Костел Св. Михаила в Ивенце // Диалог. 1995. № 1. Троицкий костел в Ишкольди // Диалог. 1995. № 9. Пінскія камуністы // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 3. — С. 57—59. Цуд адраджэння (гісторыя будаўніцтва і рэстаўрацыі Мінскага кафедральнага касцёла) // Наша вера. 1997. № 1(4). Загадкавая і старажытная (пра гісторыю Ішкальдскага касцёла) // Наша вера. 1997. № 1. Пинск. Фотоальбом (посвящается 900‑летию города). Мн., 1997 (у сааўтарстве). Страчаная спадчына (бенедыктынскі кляштар у Гарадзішчы пад Пінскам) // Каштоўнасці мінуўшчыны: Праблемы зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны Мінска (Матэрыялы канферэнцыі (Мінск, 12 лістапада 1997 г.)). Мн., 1998. Занядбаная святыня: З гісторыі касцёла Зембінскага дамініканскага кляштара // Наша вера. 1999. № 1(7). Комплекс пинского иезуитского монастыря // Наша вера. 1999. № 3(9).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 1 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слаўгарадзе (Алтайскі край) Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі