Сужа́ны, таксама Сужо́ніс () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Сужанскай сянюніі. Размешчана за 16 км на поўнач ад Немянчына, каля возера Сужаны.
Праз вёску праходзяць дарогі (Немянчын — Сужаны — Янова) і (Сапежышкі — Сужаны — Дырмейты).
Да вёскі далучаны былыя засценкі Цагельня Сужанская і Юзэфпаль.
Гісторыя Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў X—XI стагоддзях. У пісьмовых крыніцах Сужаны ўпершыню згадваюцца ў 1554 годзе ў інвентары Немянчынскага маёнтка (згадваецца пан Анікей), у складзе Віленскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1686 годзе маёнтак Сужаны належаў Адаму Крошынскаму, які пазычыў яго Элеаноры Данілевіч на 3 гады. Пазней маёнтак быў ва ўласнасці Браніслава і Пятра Лігуцкіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Сужаны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.
У 1795 годзе ў Сужанах быў пабудаваны касцёл. У канцы XVIII стагоддзя тут быў узведзены палац, які пазней належаў некалькім пакаленням роду Тышкевічаў. У XIX стагоддзі Сужаны былі фальваркам у Віленскім павеце. Пасля 1861 года ў Немянчынскай воласці Віленскага павета. У пачатку XX стагоддзя Сужаны — маёнтак у , які належаў графу Тышкевічу. Паводле звестак 1905 года, у маёнтку пражывала 46 чалавек (24 мужчыны і 22 жанчыны), а плошча зямельных угоддзяў складала 344 дзесяціны.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сужаны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Немянчын Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паводле перапісу 1931 года, у мястэчку Сужаны пражывала 36 чалавек (8 дамоў), а ў маёнтку — 79 чалавек (5 дамоў).
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Сужаны разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
4 сакавіка 1944 года байцы 6-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай Тадэвуш Адамовіч «Леў» і Ежы Радван-Ладзінскі «Роля» загінулі ў сутычцы з літоўскай паліцыяй у Дубінках (пахаваныя на могілках у Сужанах). У маі 1945 года на мясцовых могілках у баі з НКУС загінуў баец АК Зыгмунт Пярвейніс «Мсцівой».
У савецкі час Сужаны былі цэнтрам апілінкі (сельсавета) і саўгаса. З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы. У 2023 годзе быў зацверджаны афіцыйны герб вёскі.
Славутасці
Касцёл Святога Фелікса Валуа (1795). Сядзіба Тышкевічаў — захаваліся асобныя пабудовы былога маёнтка (кан. XVIII — пач. XX ст.), у тым ліку плябанія. Помнік байцам Арміі Краёвай — усталяваны ў 2005 годзе. Сужанскае гарадзішча (Кальвінская гара). Размешчана на захад ад вёскі, датуецца канцом I тысячагоддзя да н.э. — пачаткам I тысячагоддзя н.э.
Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць асноўная школа (з польскай мовай навучання) і аддзяленне Ячменішкаўскай гімназіі, бібліятэка, пошта, дом культуры, лясніцтва. З 1994 года тут выдаецца газета «Tygodnik Wileńszczyzny».
Насельніцтва
Вядомыя асобы Габрыэль Ян Мінцэвіч (1938—2016) — літоўскі палітык і музыкант, дэпутат Сейма Літвы. У вёсцы пахаваны беларускі паэт, публіцыст і этнограф Стары Улас (1865—1939).
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Сужанская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна