Лайба () — мясцовая назва драўляных парусных суднаў Балтыйскага басейна з адной або дзвюма мачтамі для перавозкі нетэрміновых грузаў.

Водазмяшчэнне 50—400 тон, тып паруснага ўзбраення — ёл або шхуна. Рухавікі не выкарыстоўваліся да 1920 гадоў. Экіпаж — 3-5 чалавек, звычайна шведы або фіны. Выкарыстоўваліся да Другой сусветнай вайны на мясцовых нерэгулярных перавозках грузаў.

Асноўныя порты: Пецярбург, Выбарг, Кранштат (кабатажная гавань), Аба, Рэвель, Стакгольм.

У фінскім і балцкім кантэксце Слова «лайва» () у перакладзе з фінскай значыць кожны карабель або хадавое судна, усё буйнейшае за вёславую лодку. Таксама цяпер называюць і шматпалубныя паромы, якія курсуюць паміж Хельсінкі і Стакгольмам або Талінам. У балцкіх мовах караблі называюць аналагічным словам: laivas (па-літоўску) і laivs (па-жамойцку). У латышскай мове слова laiva значыць проста «лодка».

У Беларусі

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ўсё цячэнне Дзвіны аказалася ў Расійскай імперыі Рака стала даступнай для ходу суднаў з Ліфляндскай і Курляндскай губерняў — лайбаў, якія канкурыравалі з рачным флотам мясцовай пабудовы — стругамі, баркамі, берлінамі і іншымі тыпамі суднаў. Шкіперамі лайбаў былі, звычайна, латышы або остзейскія немцы, а экіпажы маглі быць змяшанымі, уключаючы беларусаў і яўрэяў. Пазней, імаверна, судны такога тыпу пачалі будаваць і на месцы, у тым ліку ў вярхоўях Дзвіны і Дняпра. Паводле Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1896), лайба вызначалася як палубнае судна, якое плавае па Дняпры, вышэй парогаў, Дзясне, Бярэзіне, Заходняй Дзвіне і прытоках апошняй. Тыповая верхне-дняпроўская лайба мела даўжыню 7-15,7 сажняў і шырыню 1,3-2,2 сажні, асадку без грузу 0,5-2,0 і з грузам — 2,0-5,75 чвэрцяў аршыну; брала грузу 700-4000 пудоў. У 1890 годзе хадзіла 82 судны, а пабудавана за 1879—1888 гады — 151. Лайба заходне-дзвінская мела даўжыню, тыпова, 7-11 сажняў, шырыню 0,66-2,3 сажняў і вышыню па сярэдзіне даўжыні, без надбудоў — 0,3-0,8 сажня, з асадкай без грузу 0,5-1,6 і з грузам — 1,75-7,5 (большасць 2-5) чвэрці аршына. Такая лайба брала 400-4000 пудоў грузу. У 1890 годзе па Дзвіне і яе прытоках хадзіла 425 такіх суднаў, а пабудавана за 1879—1888 гады — 889.

Буйным рачным портам да канца ХІХ ст. быў Віцебск. Сюды ўсю зіму цягнуліся тысячы вазоў не толькі з блізкіх ваколіц, але і са Смаленскай, Магілёўскай, Арлоўскай губерняў, а таксама з Украіны — з ільном, ільняным семем, пянькой, соллю, тытунём (махоркай), сушанай салёнай рыбай, аўсом, нявырабленай скурай і іншым таварам. Вясной гэта ўсё грузілася на рачныя судны і адпраўлялася па Дзвіне ў Рыгу. У сваю чаргу з Рыгі ў Дзвінск, Полацк і Віцебск на лайбах дастаўлялі селядзец і так званы «каланіяльны» асартымент. Баркі, лайбы вельмі паспяхова канкуравалі з наяўнымі параходнымі кампаніямі, паколькі паслугі апошніх каштавалі значна даражэй. Для пад’ёму лайбаў уверх па Дзвіне даводзілася выкарыстоўваць ручную цяглавую працу гэтак званых «лайбоўнікаў», большасць з якіх былі яўрэямі. Былі цэлыя сямейныя дынастыі «лайбоўнікаў» — Стэрэнзатаў, Цёмкіных, Гінзбургаў. Жылі яны на беразе Заходняй Дзвіны ў раёне Віцебска, які называўся Пескавацікі. Іх у 1890-х гадах часта назіраў вядомы рускі мастак Ілля Рэпін і пакінуў пра гэта запіс у дзённіку і алоўкавы малюнак.

Большасць верхне-дняпроўскіх лайбаў ўяўлялі з сябе вялікія лодкі з 2 будкамі, выкарыстоўваліся як баржы для перавозкі грузаў ад 5 да 10 тон. Уніз па Дняпры перавозілі вапну, мел, увосень яблыкі. Назад прывозілі збожжа, муку, цукар, соль. Прыводзіліся ў рух ветразямі, тычкамі, цяглавай сілай.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Лайба ў слоўніках Ушакова, Яфрэмавай, Даля

Катэгорыя:Тыпы парусных суднаў