Марыя Васільеўна Смірно́ва (31 сакавіка 1920, Цвярская вобласць — 10 чэрвеня 2002, Цвер) — савецкі ваенны лётчык, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 па 1945 год-камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Вараб'ёва цяпер Ліхаслаўльскага раёна Цвярской вобласці ў сялянскай сям'і. Карэлка. У 1936 годзе скончыла Ліхаслаўльскае педагагічнае вучылішча, Калінінскі аэраклуб. Працавала настаўніцай у вёсцы Палюжжа, лётчыкам-інструктарам у аэраклубе. У Чырвонай Арміі з лістапада 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы лётчыкаў пры Энгельсской ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б) з 1943 года.
Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (325-я начная бамбардзіровачная авіядывізія, 4-я паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі капітан М. В. Смірнова да жніўня 1944 года здзейсніла 805 начных баявых вылетаў на бамбардзіроўку войскаў праціўніка, нанесла ворагу вялікія страты. З 25 тысяч баявых вылетаў на долю эскадрыллі Смірновай прыходзілася 10 тысяч вылетаў, сама яна 940 разоў лётала на начныя баявыя заданні.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі камандзіру эскадрыллі гвардыі капітану Смірновай Марыі Васільеўне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля вайны ў адстаўцы ў званні маёра. У 1954 годзе скончыла Тамбоўскую абласную партыйную школу. Знаходзілася на партыйнай і савецкай рабоце. Жыла ў Цверы.
Памерла 10 ліпеня 2002 года ў Цверы. Пахавана на Дзмітрава-Чаркаскіх могілках Цверы.
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Тры Ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль Ганаровы грамадзянін Цверы
Памяць У 1985 годзе савецкі мастак Сяргей Бачароў напісаў з натуры вялікае палатно «Групавы партрэт лётчыц — Герояў Савецкага Саюза 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяцыйнага Таманского Чырванасцяжнага і ордэна Суворава палка. Начныя ведзьмы», палатно, алей 200х250 см.на карціне Смірнова М. В. У цэнтры, злева на права уверсе восьмая. Карціна знаходзіцца ў зборы Музея авіяцыі і касманаўтыкі ў Маскве.
Крыніцы
Літаратура
Смирнова Мария Васильевна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. Навечно в сердце народном / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 482. — 607 с. — 65 000 экз. Парфёнов А. Всегда на посту // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — М.: Политиздат, 1969. — Т. 2. — 463 с. Ракобольская И. В., Кравцова Н. Ф. Нас называли ночными ведьмами. — М.: Изд-во МГУ, 2005. — 336 с.
Спасылкі Смирнова Мария Васильевна. Фильм цикла «Герои Победы». «Ночная ведьма» на бреющем полете. История летчицы Марии Смирновой. ТАСС.
Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цверы