Гміна Немянчын () — былая вясковая гміна на тэрыторыі Віленскай зямлі і Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку НемянчынGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933..

Гісторыя Да Першай сусветнай вайны была Немянчынскай воласцю ў Віленскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі.

7 чэрвеня 1919 года гміна ўвайшла ў склад утворанай пад кіраўніцтвам Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Віленскай акругіDziennik Urzędowy Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich z 1919 r., Nr 5, poz. 41., якая 9 верасня 1920 года была перададзена ў падпарадкаванне Часовага ўпраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторыйDziennik Rozkazów z 1920 r., Nr 35, poz. 753..

У сувязі з утварэннем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 года гміна разам з большай часткай Віленскага павета апынулася ў яе складзеDz. Urz. TKR.. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі — Art. 8., пры гэтым Віленскі павет быў аб’яднаны з Троцкім паветам у новы Віленска-Троцкі павет. 20 студзеня 1926 года Віленская зямля была пераўтворана ў Віленскае ваяводства, у складзе якога гміна Немянчын існавала да 1939 года.

Па стане на 1 лістапада 1938 года гміна была падзелена на 14 грамад: Антавіль, Бязданы, Гаўштаны, Грыцюны, Майкуны, Немянчын, Падзюны, Подкрыж, Стрыпуны, Сужаны, Свентнікі, Тараканцы, Трашкуны і ЖуканцыRozporządzenie Wojewody Wileńskiego z dnia 20 września 1938 r. w sprawie zmiany granic gromad, utworzenia nowych gromad i ustalenia ich nazw w powiecie wileńsko-trockim (Wileński Dziennik Wojewódzki, 1938, nr 14, poz. 150)..

У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі тэрыторыю гміны ў склад Літвы.

Крыніцы

Катэгорыя:Гміны Віленска-Троцкага павета