Чвэрць або чэць — мера даўжыні ў Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст.
Замяніла ўжываную на Русі прынамсі з XI ст. меру даўжыні — пядзю , роўную ўмоўнай адлегласці паміж рассунутым вялікім і паказальным пальцамі.
У Маскоўскай дзяржаве, пасля ўвядзення пры вялікім князю Іване Васілевічы каля 1550 года ў сістэму мер аршына, чвэрць лічылі роўнай (прыкладна ).
Суадносіны з іншымі адзінкамі даўжыні: 1 чвэрць = 1/12 сажня = 1/6 паўсажня = ¼ аршына = ½ паўаршына = 4 вяршкі.
Сустракаецца яшчэ ў «Арыфметыцы» Магніцкага (1703). Выведзена з ужытку ў XVIII ст. пасля метралагічнай рэформы Пятра I. Задоўга да ўвядзення сучаснай метрычнай сістэмы мер у Савецкай Расіі ў 1918 годзе.
Падчас метралагічнай рэформы Пятра I сажань прыраўняны да 7 англійскіх футаў (213,36 см) і зменшыўся ад ранейшага значэння (216 см) прыкладна на 1 %, адпаведна, зменшыліся і іншыя даўнія маскоўскія меры даўжыні, у тым ліку чвэрць, якая ў сучасных адзінках стала роўнай .
У XVI—XVII стст. чвэрцю (або чэццю) называлі таксама ¼ казённага (трохаршыннага) сажня; такая чвэрць у сучасных адзінках роўная .
Гл. таксама
Чвэрць (мера часу) Чвэрць (мера вагі) Чвэрць (мера аб’ёму) Чвэрць (мера плошчы)
Крыніцы
Літаратура Каменцева Е. И., Устюгов Н. В. Русская метрология. Учеб. пособие. — 2-е изд. — М.: «Высшая школа», 1975. — 328 с. Шостьин Н. А. Очерки истории русской метрологии. XI — начало XX века. — М.: Издательство стандартов, 1975. — 272 с. — 15 000 экз.
Спасылкі
Таблицы для перевода метрических (десятичных) мер в русские и русских — в метрические. Традиционная русская система мер длины. Краткое описание В. А. Белоброва.
Катэгорыя:Руская сістэма мер Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці