Ві́тальд Ма́ньчак (; , Сасновец — , ) — польскі мовазнавец, знаўца раманскіх і індаеўрапейскіх моў, прафесар Ягелонскага ўнвіерсітэта, член Польскай акадэміі ведаў.

Адукацыя і навуковая кар'ера 1945 – выпуск у Сасноўцы 1947 – выпуск у Гандлёвай акадэміі 1948 – магістр раманскай філалогіі ў Ягелонскім універсітэце 1950 – доктар гуманітарных навук 1954 – намеснік прафесара на раманістыцы Ягелонскага ўніверсітэта 1957 – дацэнт 1971 – надзвычайны прафесар 1982 – звычайны прафесар 1994 – professor emeritus

Выкананне абавязкаў 1954–1958 – сакратар Польскага мовазнаўчага таварыства 1967–1972 – сакратар Польскага таварыства падтрымкі навуковага супрацоўніцтва з Францыяй 1970–1974 – дырэктар Інстытут раманскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта

Навуковая дзейнасць Маньчак з'яўляецца аўтарам 960 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфійDębowiak, P. O dorobku naukowym Profesora Witolda Mańczaka z okazji jubileuszu 90. urodzin („Język Polski” (XCIV/3), 2014, s. 194–199).

Найважнейшыя навуковыя дасягненні У сферы агульнага мовазнаўства разглядаў наступныя пытанні: крытэрый праўды ў мовазнаўстве – паводле Маньчака, "крытэрый праўды" ў мовазнаўстве (і ў многіх гуманітарных навуках) абапіраецца на суб'ектыўныя перадумовы (напр., на аўтарытэт вучонага), а не кантралюецца аб'ектыўнымі перадумовамі (напр., статыстычных ці матэматычных метадаў); сам аўтар фармулюе свае тэзісы або кантралюе гіпотэзы іншых вучоных з выкарыстаннем статыстычных метадаў, перанятых з дакладных навук; сутнасць уласных назваў – паводле Маньчака, уласныя назвы не могуць перакладацца на іншую мову (напр., – , , ) і пад. з'яўляюцца фанетычнымі адаптацыямі гэтага слова) у той час, як агульныя назвы без праблем перакладаюцца ( перакладаецца як , i ). Маньчак лічыць, што распаўсюджаная дэфініцыя, паводле якой уласныя назвы маюць індывідуальны характар і адносяцца да адзінкавых дэсігнатаў, а агульныя назвы адносяцца да многіх дэсігнатаў, цалкам неадэкватная. Імя Вітольд носіць шмат людзей, тое ж адбываецца з прозвішчамі (напр., прозвішчы Лі, Новак, Лопес, Сміт вылучаюць тысячы і нават мільёны чалавек). сутнасць моўнай роднасці – Маньчак адхіляе распаўсюджаны тэзіс, што "моўная роднасць праяўляецца не ў лексіцы, а ў граматыцы", і фармулюе закон, што ступень моўнай роднасці вызначаюць лексічныя падабенствы, а не фанетычныя ці марфалагічныя супадзенні; законы аналагічнага развіцця – аўтар адхіляе законы аналагічнага развіцця, сфармуляваныя Ежы Курыловічам, і фармулюе ўласныя законы з апорай на статыстычныя даныя; нерэгулярнае фанетычнае развіццё, выкліканае частотнасцю – Маньчак лічыць, што нерэгулярнае фанетычнае развіццё, выкліканае частотнасцю, – гэта трэці, акрамя рэгулярнага фанетычнага развіцця і аналагічнага развіцця, фактар, які вызначае форму слова; вартасць статыстыкі ў мовазнаўчых даследаваннях – правільныя толькі тыя моўныя гіпотэзы і законы, якія можна праверыць на базе статыстычнага і матэматычнага метаду. Напрыклад, няверная, паводле Маньчака, не верны тэзіс Матэа Барталі пра перыферыйныя архаізмы (сфармуляваны ў 1925 годзе), які кажа, што інавацыі ўзнікаюць у цэнтры, а архаізмы ўтрымліваюцца на перыферыі, паколькі гэтаму супярэчаць лічбы і дакладныя падлікі, зробленыя на лексічнай аснове.

Акрамя прац па агульным мовазнаўстве, Маньчак выдаў важныя працы па індаеўрапейскім мовазнаўстве, раманістыцы, германістыцы, балтыстыцы і славістыцы. Ён таксама займаўся паходжаннем індаеўрапейскіх народаў, у тым ліку таксама паходжаннем раманскіх, германскіх і славянскіх народаў. Маньчак апублікаваў шмат прац, дзе прадставіў свае аргументы аўтахтоннага этнагенезу славянDębowiak, P. O dorobku naukowym Profesora Witolda Mańczaka z okazji jubileuszu 90. urodzin („Język Polski” (XCIV/3), 2014, s. 194–199)Mańczak, W. (red.). Praojczyzna Słowian – zbiór wypowiedzi pod redakcją Witolda Mańczaka.

Як прызнаваў сам Маньчак, найбольшы ўплыў на яго як навукоўца аказаў Гуга Штэйнхаўс, дзядзька яго жонкі.

Выбраныя працы Gramatyka francuska, Warszawa 1960 (wyd. 2 – 1961, wyd. 3 – 1965). Gramatyka włoska, Warszawa 1961 (wyd. 2 – 1963, wyd. 3 – 1966). Polska fonetyka i morfologia historyczna, Łódź 1965 (wyd. 2 – Warszawa 1975, wyd. 3 – 1983). Gramatyka hiszpańska, Warszawa 1966. Z zagadnień językoznawstwa ogólnego, Wrocław 1970. Fonética y morfología histórica del español, Kraków 1976 (wyd. 2 – 1989). Le latin classique, langue romane commune, Wrocław 1977. Praojczyzna Słowian, Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk – Łódź 1981, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, . De la préhistoire des peuples indo-européens, Kraków 1992, Nakładem Uniwersytetu Jagiellońskiego, . Problemy językoznawstwa ogólnego, Wrocław 1996, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, . Wieża Babel, Wrocław – Warszawa – Kraków 1999, Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, . O pochodzeniu i dialekcie Kaszubów, Gdańsk 2002, Oficyna Czec, . Przedhistoryczne migracje Słowian i pochodzenie języka staro-cerkiewno-słowiańskiego, Kraków 2004, PAU, .

Крыніцы

Літаратура Opera maiora et minora Witoldi Mańczak / Travaux publiés par Witold Mańczak, [w:] Munus Amicitiae. Studia linguistica in honorem Witoldi Mańczak septuagenarii, edenda curaverunt Anna Bochnakowa et Stanisław Widłak, Cracoviae 1995, s. IX–XXIX. (lista publikacji W. Mańczaka do roku 1995). Witold Mańczak, Językoznawstwo oparte nie na wierze w nieomylność autorytetów, ale na statystyce, [w:] Jan Wawrzyńczyk, Dariusz Bralewski, Ze wspomnień polskich językoznawców, Oficyna Wydawnicza LEKSEM, Łask 2010, s. 22–43, (autobiografia i przegląd dokonań). Jerzy Treder, Posłowie. Witold Mańczak jako badacz kaszubszczyzny, [w:] O pochodzeniu i dialekcie Kaszubów, Gdańsk 2002, Oficyna Czec, , s. 117–121 (biogram, dorobek naukowy).

Спасылкі Публікацыі Вітальда Маньчака ў камп'ютарным каталогу Ягелонскай бібліятэкі ў храналагічным парадку Сайт Вітальда Маньчака (пол.) Вітальд Маньчак (некралог) (пол.)