А́ктавыя кні́гі — спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ і Польшчы ў XIV—XVIII стагоддзях.

Гісторыя У Вялікім Княстве Літоўскім актавыя кнігі былі афіцыйна ўведзены Статутам ВКЛ 1529 года. Да сярэдзіны XVI стагоддзя ўсе запісы рабіліся ў адной кнізе паводле часу паступлення спраў у суд.

Паводле Статута ВКЛ 1566 года былі зацверджаны земскі і гродскі суды з асобнымі актавымі кнігамі. Уласныя актавыя кнігі таксама вялі Трыбуналы, каптуровыя і іншыя суды ВКЛ.

Класіфікацыя Згодна са Статутам 1566 года актавыя кнігі падзяляліся на:

паточныя, куды запісваліся скаргі істцоў, пярэчанні адказчыкаў і данясенні судовых чыноўнікаў; запісавыя, дзе фіксаваліся акты натарыяльнага характару і афіцыйныя дакументы (прывілеі вялікіх князёў, пастановы соймаў і соймікаў); дэкрэтавыя, у якіх замацоўваліся судовыя пастановы, а таксама працэсуальныя дзеянні суда і бакоў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Судовая сістэма Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дакументы Катэгорыя:Археаграфія Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага