Акалі́чнасць — даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы.
Сінтаксічная сувязь і сродкі выражэння У беларускай мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца з галоўнымі словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання.
Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўі (вельмі здольны), дзеепрыслоўі (разглядаць не спяшаючыся), інфінітыў (зайсці развітацца), назоўнікі з прыназоўнікам ці без яго (ехаць лесам, зрабіць насуперак жаданню), лічэбнікі (уваходзіць па аднаму), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў (важыць тры тоны, чытаць з ранку да вечара, апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання) і фразеалагізмы (жыць абы дзень да вечара).
Разрады У залежнасці ад сінтаксічнага значэння акалічнасці падзяляюцца на разрады: часу, месца, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння, уступкі, меры і ступені.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены сказа