Аднаро́дныя чле́ны ска́за — члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж слова і выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю.
Сінтаксічная сувязь Паміж сабой аднародныя члены сказа звязваюцца спалучальнай сувяззю, сродкам выражэння якой служаць або інтанацыя пералічэння, або інтанацыя і спалучальныя злучнікі.
Прыклады Аднароднымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа: Аднародныя дзейнікі: «Тут было і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці» (М. Лынькоў). Аднародныя акалічнасці і выказнікі: «За гарамі, за даламі, у балотах пустынных паўставала, вырастала новая краіна» (Я. Купала). Аднародныя дапаўненні: «На бітву грозную ішоў народ за шчасце, за зямлю, за долю» (Р. Няхай). Аднародныя азначэнні: «На дварэ другі дзень сеяў дробны, але густы дождж» (І. Шамякін).
Асаблівасці Аднароднымі могуць быць члены сказа, выражаныя рознымі часцінамі мовы: «Ліда вясёлая па натуры і любіць смяяцца» (А. Кулакоўскі). Аднародныя члены сказа ўтвараюць адкрыты, незамкнёны рад, у які можа ўваходзіць абагульняльнае слова: «Будынак, парк і агарожа — было ўсё слаўна і прыгожа» (Я. Колас).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены сказа