Гало́ўныя чле́ны ска́за — сінтаксічныя адзінкі ў форме слова ці спалучэння слоў, якія адыгрываюць асноўную ролю ў арганізацыі сказа. Да галоўных членаў адносяцца дзейнік і выказнік двухсастаўнага сказа і галоўны член аднасастаўнага сказа.
Галоўныя члены двухсастаўнага сказа Дзейнік і выказнік сінтаксічна раўнапраўныя, узаемазалежныя, прадвызначаюць адзін аднаго і ў сваім аб’яднанні ўтвараюць структурную аснову сказа. Паміж імі заўсёды існуюць прэдыкатыўныя адносіны: дзейнік звычайна абазначае прадмет, а выказнік — прыкмету прадмета, паказвае на час яе выяўлення і суадноснасць выказвання з рэчаіснасцю.
Галоўныя члены сказа могуць быць фармальна прыпадобненыя (каардынаваныя): «У небе звінелі жаваранкі» і непрыпадобненыя (некаардынаваныя): «Падрыхтаваць цікавы даклад — справа нялёгкая». Яны заўсёды цесна звязаны па сэнсе: «Грош цана такой рабоце».
Галоўны член аднасастаўнага сказа Галоўны член аднасастаўнага сказа суадносіцца па форме з дзейнікам або выказнікам двухсастаўнага сказа, але адрозніваецца па значэнні: ён адзін фарміруе прэдыкатыўнае ядро і складае структурную аснову сказа. Прыклады: «Раніца. Цішыня»; «Са смагі поўны п’ю карэц халоднага бярозавага соку».
Крыніцы
Літаратура
Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.
Катэгорыя:Члены сказа