Юрыды́чны акт — афіцыйны дакумент, які выдаецца дзяржаўным органам ці службовай асобай у межах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні.

Класіфікацыя Юрыдычныя акты падзяляюцца на нарматыўныя і індывідуальныя.

Нарматыўныя акты ўстанаўліваюць нормы права і рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін. Індывідуальныя акты спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’ектаў права.

Актам юрыдычным называюць таксама дакумент, які сведчыць пра юрыдычны факт.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Права Катэгорыя:Дакументы