А́кты о́рганаў дзяржа́ўнага кірава́ння — дакументальная юрыдычная форма, у якой ажыццяўляецца дзейнасць выканаўчых і распарадчых органаў дзяржавы. У іх рэалізуюцца паўнамоцтвы адпаведных дзяржаўных органаў, змяшчаюцца правілы, афіцыйныя прадпісанні і ўказанні, абавязковыя да выканання.

Віды актаў Акты органаў дзяржаўнага кіравання з’яўляюцца падзаконнымі, паколькі прымаюцца на аснове законаў і ў адпаведнасці з імі ў межах кампетэнцыі пэўнага дзяржаўнага органа.

Яны падзяляюцца на: Нарматыўныя — утрымліваюць нормы права; Індывідуальныя — прымаюцца для вырашэння канкрэтных пытанняў.

Акты ў Рэспубліцы Беларусь Сярод нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне маюць пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў як вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа краіны. Кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і ведамстваў выдаюць, як правіла, загады і інструкцыі; выканкамы мясцовых Саветаў дэпутатаў — рашэнні і распараджэнні; кіраўнікі аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый — загады, інструкцыі, распараджэнні.

Такія акты звычайна набываюць сілу з моманту іх прыняцця або давядзення да ведама выканаўцаў. Тэрмін уступлення іх у дзеянне часам указваецца ў самім акце.

Кантроль і нагляд Кантроль над законнасцю актаў ажыццяўляюць вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. У выпадку, калі акт ніжэйшага органа не адпавядае закону або акту вышэйшага органа, апошні абавязаны адмяніць яго. Агульны нагляд над законнасцю актаў ажыццяўляе пракуратура.

Адпаведнасць нарматыўнага акта любога дзяржаўнага органа Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці можа быць разгледжана Канстытуцыйным Судом.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Права Беларусі Катэгорыя:Дзяржаўнае кіраванне Катэгорыя:Дакументы