А́кты цыві́льнага ста́ну — запісы, якія робяцца дзяржаўнымі органамі (аддзеламі ЗАГС або выканкамамі мясцовых Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан.

Да актаў цывільнага стану адносяцца запісы пра нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне шлюбу, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы актаў цывільнага стану служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, з'яўляючыся адной з асноў сацыяльна-эканамічнага планавання.

У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы актаў цывільнага стану вядуць царкоўныя ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў актаў цывільнага стану рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і іншымі нарматыўнымі актамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямейнае права Катэгорыя:Дакументы Катэгорыя:Дэмаграфія